165 гадоў з дня нараджэння Я. А. Рагоўскага (1855)
Рагоўскі Яўген Аляксандравіч (1855-1923) — фізік і метэаролаг, прафесар Пецярбургскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў. Нарадзіўся ў 1855 годзе ў г. Кобрыне Гродзенскай губерні. Навуковыя працы, якія друкаваліся ў «Журнале Рускага фізіка-хімічнага таварыства», «Nature», «Astron. Nahhrichten» і інш., прысвечаны такім пытанням, як будова зямной атмасферы, тэмпература і склад атмасферы Сонца і планет, сонечная радыяцыя, кінетычная тэорыя газаў. Вучоны праводзіў фотаметрычныя назіранні.
Гапоненка, В. А. Рагоўскі Яўген Аляксандравіч / В. А. Гапоненка // Беларускаяэнцыклапедыя : у 18 т.– Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 202.
Рагоўскі Яўген Аляксандравіч // 250 асоб з Беларусi у дыялогах культур : даведачнае выданне / рэд.: Т. Л. Пiсарэнка, Л. У. Языковіч. – Мінск, 2008. – С. 77, 78.
Рагоўскі Яўген Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 117-119.