7 красавіка 1800 г. [нар. К. І. Брэн] : Даты. Падзеі. Людзі // Звязда. — 2016. — 7 красавіка. — С. 16.

У гэты дзень нарадзіўся К. І. Брэн, беларускі краязнаўца, фалькларыст, этнограф, які некалькі год служыў святаром у Кобрыне.

7 красавіка 1800 год — нарадзіўся (Брэстчына) Келесцін Іванавіч Брэн, беларускі краязнаўца, фалькларыст, этнограф. Скончыў Брэсцкае вучылішча, Жыровіцкую духоўную семінарыю. З 1831 года служыў святаром у Кобрыне, з 1838-га — настаяцель царквы ў вёсцы Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губерні. Збіраў матэрыялы пра абрады, народныя гульні і забавы. Адзначыў некаторую архаічнасць у беларускім фальклоры, што дало магчымасць лічыць беларускую народную творчасць адной з самых старажытных у славянскім рэгіёне. Аўтар працы «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета», якая прысвечана матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага насельніцтва на тэрыторыі Падляшша (цяпер Беласточчына). У ёй змешчана 38 народных песень, у тым ліку 14 вясельных з апісаннем вясельных абрадаў, 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі, дадзена параўнальнае апісанне побыту беларусаў і мазураў. Да працы прыкладзены малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, планы жылых і гаспадарчых пабудоў. Рукапіс захоўваецца ў архіве Геаграфічнага таварыства Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбургу. Памёр ў 1875 годзе.