70 гадоў з дня нараджэння В. У. Краснапрошына (1947) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 40.

70 гадоў з дня нараджэння В. У. Краснапрошына (1947)

Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч — прафесар, доктар тэхнічных навук. Нарадзіўся 23 лістапада 1947 годзе ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1974 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Віктар Уладзіміравіч з’яўляецца навукоўцам у вобласці матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Ён мае больш 260 навуковых прац, у тым ліку 7 кніг. У цяперашні час В. У. Краснапрошын — загадчык кафедры інфармацыйных сістэм кіравання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі па распазнанні і аналізу малюнкаў, замежны акадэмік Іспанскай Каралеўскай Акадэміі эканомікі і фінансаў, член кіраўнікоў саветаў міжнародных навуковых асацыяцый (AEDEM, AMSE, SIGEF), член дзяржаўнага экспертнага савета Рэспублікі Беларусь па інфарматызацыі, вылічальнай тэхніке і інфармацыйных тэхналогіях.

Краснопрошин Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 507.

Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч// Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 73-74.