70 гадоў з дня нараджэння П. А. Міхайлава (1950) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 144.

70 гадоў з дня нараджэння П. А. Міхайлава (1950)

Міхайлаў Павел Аляксандравіч, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, сумленны даследчыка і адораны педагог. Нарадзіўся Павел Міхайлаў 13 кастрычніка 1950 гада ў в. Ушкавіца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Павел Аляксандравіч — аўтар больш за 140 навуковых і навукова-метадычных прац па разнастайных актуальных пытаннях сучаснай беларускай лінгвістычнай і метадычнай навукі. Ён вучоны сакратар савета па абароне дысертацый пры БДПУ імя Максіма Танка, член вучоных саветаў універсітэта і факультэта беларускай філалогіі і культуры.

Дзятко, Д. В. Міхайлаў Павел Аляксандравіч/ Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. – Мінск, 2014. – Т. 5. — С. 597.

Міхайлаў Павел Аляксандравіч / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 438. – (Імі ганарацца землякі).

Міхайлаў Павел Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 99-101.