70 гадоў з дня нараджэння І. В. Соўпеля (1949) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 108.

70 гадоў з дня нараджэння І. В. Соўпеля (1949)

Соўпель Ігар Васільевіч — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1994). Нарадзіўся 8 красавіка 1949 года ў в. Гарадзец Кобрынскага раёна. Закончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР. З 1981 года ён дацэнт, з 1997 года Ігар Васільевіч загадчык кафедры матэматычнага забеспячэння АСК факультэта прыкладной матэматыкі БДУ. І. В. Соўпель з’яўляецца навуковым кіраўніком лабараторыі інтэлектуальных інфармацыйных сістэм. Навуковец з’яўляецца аўтарам шэрагу вынаходніцтваў у галіне штучнага інтэлекту, якія запатэнтаваны ў міжнародных патэнтных фондах. Ігар Васільевіч з’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 1999 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Соўпель Ігар Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 91.

Совпель Игорь Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 279.

Совпель Игорь Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 16 – 17.

Соўпель Ігар Васільевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. – Мінск, 2002.- С. 442.

Соўпель Ігар Васільевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 134-135.