75 гадоў з дня нараджэння А. А. Стральчонка (1947) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 58-59.

75 гадоў з дня нараджэння А. А. Стральчонка (1947)

Стральчонак Алег Анатольевіч (1947-2010) – беларускі вучоны, хімік, доктар хімічных навук (1983), акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1994 г.; член-карэспандэнт з 1989 года). Нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Аўтар больш 180 навуковых прац, 35 вынаходстваў. Шматграннай і актыўнай была грамадская дзейнасць А. А. Стральчонка. Удзельнічаў у працы Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскай навуковай рады па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Известия НАН Беларуси», серыя «Химические науки».

Мешечко, Е. Н. Стрельчонок Олег Анатольевич / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти : путеводитель / Е. Н. Мешечко. — Брест, 2012.- C. 228.

Стральчонак Алег Анатольевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. — С. 198.

Стрельчёнок Олег Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 133.

Стрельчёнок Олег Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 387.

Стральчонак Алег Анатольевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 136-138.