75 гадоў з дня нараджэння Р. Г. Запарожчанка (1944) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016 –2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 97.

 75 гадоў з дня нараджэння Р. Г. Запарожчанка (1944)

Запарожчанка Раіса Георгіеўна — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук. Нарадзілася 25 лютага 1944 года ў в. Мярніца Кобрынскага раёна. У 1966 годзе скончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці квантавая электроніка. Р. Г. Запарожчанка надрукавала больш за 100 навуковых артыкулаў у айчынных і замежных часопісах, атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Па выніках гэтых даследаванняў у 1996 годзе ёй прысвоена навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці лазерная фізіка. Раіса Георгіеўна — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай АН Беларусі.

Запарожчанка Раіса Георгіеўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 434-435. – (Імі ганарацца землякі).

Запарожчанка Раіса Георгіеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 45-46.