90 гадоў з дня нараджэння С. І. Гапасюка (1930) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 135.

90 гадоў з дня нараджэння С. І. Гапасюка (1930)

Гапасюк Сцяпан Ільіч (1930 — 08.08.2005) — доктар фізіка-матэматычных навук, астрафізік, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў в. Лягаты Кобрынскага павета (цяпер в. Лягаты Кобрынскага раёна). С. І. Гапасюк апублікаваў больш за 200 навуковых работ, якія прызнаны сусветнай грамадскасцю. Ім напісаны агляд па сонечнай электрадынаміцы і манаграфія па фізіцы Сонца (у сааўтарстве). Навуковая дзейнасць Гапасюка была накіравана на рашэнне фундаментальных праблем фізікі Сонца.

Степанян, Н. Н. Памяти Степана Ильича Гопасюка / Н. Н. Степанян // Известия Крымской астрофизической обсерватории. – 2011. – Т. 107, № 1. — С. 219 — 223.

Гапасюк Сцяпан Ільіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 24-26.