Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч

Біяграфічны нарыс

ДЗМІТРУК Аляксандр Андрэевіч (1928–1996) — кандыдат філасофскіх навук (1975), дацэнт (1976).

Нарадзіўся Аляксандр Дзмітрук 3 ліпеня 1928 года ў вёсцы Ушкавіца Кобрынскага павета (цяпер Ушкавіца Кобрынскага раёна).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я Дзмітрукоў прымала актыўны ўдзел у партызанскім руху. У 1944 годзе Аляксандр быў адпраўлены праз лінію фронту на работу ў тыл Чырвонай арміі.

У 1951 годзе Аляксандр Дзмітрук закончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951-1953 гадах ён працаваў інструктарам гаркама, сакратаром райкама камсамола ў Львове, з 1953 па 1958 год — у Брэсцкім абкаме ЛКСМБ, у 1961-1976 гадах — лектар, загадчык сектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.

У 1961 годзе А. А. Дзмітрук закончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1976 па 1982 год Аляксандр Андрэевіч — начальнік кафедры, намеснік начальніка па навуковай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, у 1982-1991 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аляксандр Андрэевіч апублікаваў больш за 30 навуковых прац. Ён узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Памёр Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч 9 снежня 1996 года.

Працы

Дмитрук, А. А Борьба марксистско-ленинских партий против правого и «левого» оппортунизма на современном этапе / отдел пропаганды и агитации ЦК КП Белоруссии ; А. А. Дмитрук. — Минск, 1970.

Дмитрук, А. А. Воспитание трудящихся в духе непримиримости к буржуазной идеологии / Александр Андреевич Дмитрук. — Минск: Беларусь, 1979. — 158 с.

Дмитрук, А. А. Идеологические оруженосцы империализма/ Александр Андреевич Дмитрук. — Минск, 1971.

Дмитрук, А. А. Плюрализм мнений, противоположность позиций: проблемы национальных отношений / Александр Андреевич Дмитрук. – Минск, 1990. — 24 с.

Дмитрук, А. А. Реальный социализм и его влияние на мировой революционный процесс : материал в помощь лектору / правление общества «Знание» БССР, научно-методический совет по пропаганде филос. и науч. Коммунизма ; А. А. Дмитрук. – Минск,1980.

Аб жыцці і дзейнасці

Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 433-434. – (Імі ганарацца землякі).

90 гадоў з дня нараджэння А. А. Дзмітрука (1928) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016 –2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 66.

Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 39-40.