Дзямчук Міхаіл Іванавіч

Біяграфічны нарыс

Вядомы дзяржаўны грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рзспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Беларускі вучоны, спецыяліст у галіне навуковага прыборабудавання і квантавай радыёфізікі. Рэктар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.За ўсім гэтым — адзін чалавек, наш зямляк Міхаіл Іванавіч ДЗЯМЧУК (1946–2016).

Міхаіл Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў школе ў в. Рынкі, потым у СШ № 2 г. Кобрына, якую закончыў з залатым медалём. Пасля заканчэння школы ў 1963 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1968 годзе, паступіў у аспірантуру кафедры ядзернай фізікі.

У 1970–1976 гадах Міхаіл Дзямчук працаваў у БДУ малодшым, пазней старшым навуковым супрацоўнікам. У 1976–1984 гадах ён – загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ, у 1983–1985 гадах – загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў і сакратар парткама Белдзяржуніверсітэта. Доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).

У 1985–1988 гадах М. І. Дзямчук – загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, з 1988 года – міністр народнай адукацыі БССР. З 1991 года – намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, курыраваў пытанні адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя. З ліпеня 1994 года М. І. Дзямчук – рэктар Беларускай політэхнічнай акадэміі. У 2000–2001 гадах – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2001 года – дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу БДПА. З 2002 года – рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч – прэзідэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, акадэмік Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, віцэ-прэзідэнт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. Спецыяліст у галіне навуковага прыборабудавання і квантавай радыёфізікі. Створаныя ім прыборы і сістэмы працуюць больш чым у 30 навуковых цэнтрах Беларусі, Расіі, Германіі, ЗША і іншых краін. Яны дазволілі правесці серыю эксперыментаў з новымі навуковымі і практычнымі вынікамі, вырашыць шэраг задач у галіне эксперыментальнай і тэхнічнай фізікі.

М. І. Дзямчук — аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 40 вынаходстваў і трох манаграфій. Кіраўнік (1973–1998) больш чым 30 навукова-даследчых работ, шэрагу праектаў і праграм, накіраваных на фарміраванне ў рэспубліцы высокаэфектыўнай сістэмы трансферу тэхналогій, арганізацыю эканамічных зон высокай інавацыйнай актыўнасці і навукова-вытворчых комплексаў і прадпрыемстваў высокай тэхналагічнай культуры. Падрыхтаваў 10 кандыдатаў і дактароў навук.

Асноўныя працы вучонага ў галіне навуковага прыбора- і машынабудавання, сістэмнага аналізу і арганізацыйнага праектавання. Развіў новы навуковы напрамак у галіне эксперыментальнай і тэхнічнай фізікі. Распрацаваў і стварыў на аснове тэхналогій новага пакалення лазеры ультракароткіх імпульсаў субпікасекунднага часавага дыяпазону з праграмуемымі параметрамі выпраменьвання.

У апошнія гады ў сферы навуковых інтарэсаў М. І. Дземчука былі праблемы адукацыі і развіцця навукі ў рэспубліцы, тэорыя і практыка стварэння сучасных навукаёмістых, канкурэнтаздольных вытворчасцей і тэхналогій. Ён аўтар шэрагу прац і канцэптуальных палажэнняў па праблемах будаўніцтва нацыянальнай сістэмы адукацыі, стварэння новых адукацыйных тэхналогій і навучальных устаноў інтэграванага тыпу, якія паслужылі асновай стварэння ў рэспубліцы першых ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама рэфармавання прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай школы рэспублікі ў рыначных адносінах, аптымізацыі кіруючых структур у галіне адукацыі.

Навуковыя дасягненні М. І. Дземчука атрымалі шырокае прызнанне. Ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі 1979 года і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тзхнікі 1986 года. Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года прысуджана Міхаілу Іванавічу за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапеременных патокаў светлавога выпраменьвання.

М. І. Дзямчук узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Рэспублікі Беларусь, мае званне Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь (1996). У 1986-1990 гадах ён дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1989-1991 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

26 ліпеня 2016 года Міхаіл Іванавіч Дзямчук пайшоў з жыцця. Пахаваны на ўсходніх могілках у Мінску.

М. І. Дземчука вылучала жыццёвая разважлівасць, востры розум, чалавечнасць, велізарнае асабістае абаянне. Ён на кожнай ступені росту і прызнання заставаўся чалавекам, не забываў пра родны кут, сваю малую радзіму. Заслужана ў гонар Міхаіла Іванавіча названа адна з вуліц горада Кобрына — вуліца Дземчука.

Працы

Демчук, М. И. Системная методология инновационной деятельности : учебное пособие / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ, 2007. – 303 с.

Демчук, М. И. Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь / М. И. Демчук. – Минск : РИВШ, 2006. – 300 с.

Демчук, М. И. Импульсная спектрометрия / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Университетское, 1986. – 205 с.

Демчук, М. И. РеспубликаБеларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ БГУ, 2003. – 352 с.

Демчук, М. И. Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Изд-во БГУ, 1981. – 176 с.

Демчук, М. И. Республиканскому институту высшей школы 40 лет / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2013. — № 5. — С. 13–17.

Демчук, М. И. Болонский процесс и его перспективы для Беларуси : [12 января 2012 г. состоялась онлайн-конференция, посвящённая вопросам присоединения Беларуси к Болонскому процессу. На вопросы посетителей сайта БЕЛТА отвечал ректор РИВШ, доктор физико-математических наук, профессор М. И. Демчук] / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2012. — № 1. — С. 20–26.

Демчук, М. И. Проектирование стандартов высшего образования третьего поколения: преемственность и новации / М. И. Демчук, А. В. Макаров // Вышэйшая школа. — 2012. — № 5. – С. 3–9.

Демчук, М. И. О приложении к диплому для белорусских и иностранных граждан, завершивших обучение в высших учебных заведениях Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2010. — № 6. — С. 30–34.

Демчук, М. И. Болонский процесс: истоки, направленность и перспективы для Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2009. — № 4. — С. 11–16.

Демчук, М. И. Особенности модернизации системы университетского образования в условиях становления общества знаний / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2009. — № 6. — С. 17–21.

Демчук, М. И. Научно-методическое обеспечение идеологической работы в вузе: некоторые итоги и уроки / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2007. — № 4. -С. 25–27.

Аб жыцці і дзейнасці

Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. — Т. 6. – С. 149.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. – С. 434. – (Імі ганарацца землякі).

Демчук Михаил Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. — Т. 3. – С. 332.

Демчук Михаил Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. – Минск, 2009. – Кн. 1. – С. 321-322.

Демчук Михаил Иванович // Большой белорусский энциклопедический словарь. – Минск, 2011. – С. 111.

Демчук Михаил Иванович // Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.

Демчук Михаил Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 102.

Мешечко, Е. Н. Демчук Михаил Иванович / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. – Брест, 2012. – С. 225-226.

70 гадоў з дня нараджэння М. І. Дземчука (1946)// Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016 –2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 11.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 40-43.

Беларускі каляндар. 2021 год. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. — 2020. — № 8. — С. 24 (дадатак).

Курачук, С. Таленты роднага краю / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. — 2017. — 1 ліпеня. – С. 10.

У рамках праекта «Людзі навукі нашага краю» – артыкул пра М. І. Дземчука.

Демчук Михаил Иванович : [некролог] // Советская Белоруссия. — 2016. — 28 июля. — С. 3.

Кузич, В. Время неумолимо… / Владимир Кузич // Кобрынскі веснік. — 2016. — 6 жніўня. — С. 4.

26 июля 2016 года ушел из жизни М. И. Демчук — доктор физико-математических наук, профессор, член-корреспондент Национальной АН Беларуси.

Светлай памяці калегі і выдатнага чалавека М. І. Дземчука : [некралог] // Настаўніцкая газета. — 2016. — 28 ліпеня. — С. 16.

Этот день в истории : 28 мая 1946 г. // Советская Белоруссия. — 2016. — 28 мая. – С. 24.

О Михаиле Демчуке, ученом, уроженце д. Девятки Кобринского района.

Дзямчук, М. «Маё сэрца назаўсёды застаецца тут» / Міхаіл Дзямчук // Кобрынскі веснік. – 2013. – 20 ліпеня. – С. 9.

Віншаванне прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі РБ М. Дземчука з Днём вызвалення г. Кобрына.

Этот день в истории // Советская Белоруссия. – 2011. – 28 мая. – С. 30.

Министр учился в средней школе № 2 : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. — 2009. — 17 сентября. – С. 26.

Кушнер, В. Шлях адолее толькі той, хто ідзе наперад / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2008. — № 2. – С. 3–10.

Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднанню «Беларускае таварыства «Веды», якое с 1988 г. па 1993 г. узначальваў М. Дзямчук – 60 гадоў.

Михаил Иванович Демчук (к 60-летию со дня рождения) // Известия НАН Беларуси. Серия физизико-математематических наук. — 2006. — № 2.

Славутыя землякі // Кобрынскі веснік. — 2004. — 28 лютага. — С. 4.

Дзямчук, М. І. Акадэмія сацыяльнага аптымізму / М. І. Дзямчук // Звязда. — 1998. — 18 лістапада. — С. 3.

Гутарка па тэме «Студэнт на рубяжы стагоддзяў: адчуванне перспектывы».

Дзямчук, М. «Мы павінны ісці да перадавой мадэлі развіцця вышэйшай школы» / М. Дзямчук // Настаўніцкая газета. — 1998. — 31 сакавіка. – С. 2.

Ганарымся земляком! // Кобрынскі веснік. — 1996. — 8 чэрвеня. — С. 1. М. І. Дземчуку – 50 год.

Дзямчук, М. Каб словы пераплавіліся ў справы / М. Дзямчук, [гутарыў] А. Сацук // Кобрынскі веснік. — 1995. — 25 лістапада. – С. 2.

Інтэрв’ю з прафесарам М. Дземчуком.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч [Электронный ресурс] // Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі – Режим доступа: http://nasb.gov.by/bel/ members/ correspondents /demchuk.php. — Дата доступа: 20.04. 2018.

Демчук Михаил Иванович [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls-/dict.prn_ ref?tu. – Дата доступа: 04.10.2018.