Міцкевіч Юльян Аляксандр

Біяграфічны нарыс

Міцкевіч Юльян Аляксандр (1801-1871) — юрыст, прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча.

Нарадзіўся Аляксандр Міцкевіч 11 жніўня 1801 года ў Навагрудку Гродзенскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе.

У 1823 годзе з адзнакай закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У час студэнцтва актыўна дзейнічаў у таварыстве філарэтаў, за што быў арыштаваны і ў лістападзе 1823 года — красавіку 1824 года адбываў зняволенне ў кляштары францысканцаў у Вільні. Адзін год працаваў у канцылярыі лясных спраў Валынскай губерніі.

У 1825 годзе Ю. Міцкевіч удасканальваў юрыдычную адукацыю ў Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах, дзе быў узнагароджаны як лепшы студэнт і ў 1826 годзе атрымаў званне «Магістр заканадаўчага і царкоўнага права».

Шэсць гадоў А. Міцкевіч быў выкладчыкам рымскага і літоўска-польскага права ў Крамянецкім ліцэі (Украіна).

У год адкрыцця Кіеўскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра (1834 год, цяпер імя Т. Шаўчэнкі) абраны членам навуковай рады і прафесарам рымскага права ўніверсітэта.

Са студзеня 1838 года А. М. Міцкевіч — прафесар і дэкан юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта. У жніўні 1858 года сышоў на пенсію і, вярнуўшыся ў родныя краі, набыў невялікі маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе пражыў больш 10 гадоў.

Тут ён працягваў займацца гісторыка-літаратурнай дзейнасцю. У перапынках паміж гаспадарчымі справамі рыхтаваў да друку навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права». Выдаў у Варшаве вучэбны дапаможнік па «Літоўскім Статуце» — «Пра ўплыў рымскага права на літоўска-польскае і расійскае заканадаўства». Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфію сялян Кобрынскага павета».

За гады жыцця на Кобрыншчыне сям’ю Міцкевічаў неаднойчы наведвалі пляменнікі — дзеці Адама Міцкевіча — Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862), пазней — Юзаф.

Аляксандр Міхайлавіч перажыў свайго старэйшага брата Адама на 16 гадоў. Высока цаніў яго як паэта. Сабраў велізарную бібліятэку ў памяць брата і перадаў у Кобрынскі хрысціянскі храм і Варшаўскую Акадэмію навук. Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфіі сялян Кобрынскага павета».

Памёр Аляксандр Міхайлавіч Міцкевіч 16 лістапада 1871 года і пахаваны на старых кобрынскіх могілках каля Петра-Паўлаўскай царквы. Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Аляксандр, яго жонка Тэрэза і сын Францішак. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.

Аб жыцці і дзейнасці

Мііцкевіч Юльян Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2000. – Т. 10. — С. 489-490.

Міцкевіч Юльян Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 218.

Міцкевіч Юльян Аляксандр // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 64. – (Лёсам звязаны з Кобрыншчынай).

Міцкевіч Юльян Аляксандр // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 102-104.

Помнік на магіле сям’і Міцкевічаў каля Петрапаўлаўскай царквы // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. :

С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. –С. 152-153 : каляр. фота.

215 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Міцкевіча (1801) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 14.

Денисюк, О. Александру Мицкевичу 210 лет / Ольга Денисюк // Кобрин-информ. — 2012. — 5 января. — C. 6.

В 2011 году исполнилось 210 лет со дня рождения человека, чьё имя связано с историей Кобрина.

Шевченко, А. Памятник Александру Мицкевичу в Кобрине / Алла Шевченко // Кобрин-информ. – 2007. – 19 апреля. – С. 14.

Агеявец, А. М. Маршрутны ліст экскурсійнай паездкі па славутых мясцінах Адама Міцкевіча / А. М. Агеявец // Народная асвета. – 2005. — № 11. – С. 68.

Адзін з маршрутаў – г. Кобрын, помнік брату пісьменніка – Ю. А. Міцкевічу.

Климец, М. Младший брат Адама Мицкевича / Михаил Климец // Заря. — 2002. – 9 апреля.

А. М. Мицкевич прожил на Кобринщине более 10 лет.

Сущук, А. Сближение литератур – сближение народов / А. Сущук // Кобрынск веснік. – 1997. – 6 снежня. – С. 2.

Упоминается брат Адама Мицкевича – А. Мицкевич, живший в Кобрине.