Прымачук Іван Платонавіч

Біяграфічны нарыс

Прымачук Іван Платонавіч – вучоны, кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт (1986), прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ) (2001).

Нарадзіўся Іван Прымачук 25 мая 1936 года ў в. Мацы Кобрынскага павета (цяпер в. Мацы Кобрынскага раёна).

У 1960 годзе закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў завучам Лужкаўскай школы Маладзечанскага раёна, выкладчыкам Мінскага індустрыяльнага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, інспектарам, начальнікам аддзела Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

З 2000 года ўзначальвае кафедру сусветнай гісторыі МГЭІ.

І. П. Прымачук — аўтар больш 40 прац па гісторыі Беларусі. Адзін з аўтараў «Эканамічнай гісторыі Беларусі» (1983, 1996, 1999) і «Экономической истории зарубежных стран» (1996, 1998).

Колам яго навуковых інтарэсаў з’яўляюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў галіне адукацыі і навукі, станаўленне капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.

Тэматыка публікацый: міжнародная эканоміка, палітычная эканомія і інш.

Працы

Прымачук, І. П. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі : метадычны зборнік / І. П. Прымачук, Н. І. Палятаева, Ю. Л. Грузіцкі [і інш.]. — Мінск, 1994.

Примачук, И. П. Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959-1975 гг.) : автореф. дис. канд. ист. наук / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, И.П. Примачук. – Минск, 1980.

Беларусь: история, краеведение, этнология в контексте мировых цивилизаций : учебно-методическое пособие для студентов 1-го курса заочной формы обучения / Междунар. гуманит.-экон. ин-т; авт.-сост. И. П. Примачук [и др.]. – Минск : Веды, 2003.- 122 с.

Нам стала родной Белоруссия : [сборник] / сост. : И. П. Примачук [и др.]. – Мінск : Выш. школа, 1968.

Экономическая история зарубежных стран : курс лекций / Н. И. Полетаева, В. И. Голубович, И. П. Примачук [и др.] ; под общ. ред. В. И. Голубовича. — Минск : НКФ «Экоперспектива», 1996. — 432с.

Аб жыцці і дзейнасці

Прымачук Іван Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Прымачук Іван Платонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 115-116.

80 гадоў з дня нараджэння І. П. Прымачука (1936) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 145-146.

25 мая – 80 гадоў з дня нараджэння[Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/. – Дата доступу: 12.09.2016.