Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч

Біяграфічны нарыс

 СМЯХОВІЧ Мікалай Уладзіміравіч – педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык цэнтра гісторыі новай і навейшай гісторыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 18 студзеня 1952 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна ў вялікай сялянскай сям’і. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 годзе на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да 9 класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй: ён марыў быць гісторыкам.

У 1970 годзе паступіў вучыцца ў Мінскі педагагічны інстытут. На жаданне М. Смяховіча стаць прафесійным гісторыкам-навукоўцам паўплывалі выкладчыкі Інстытута: доктар гістарычных навук Вера Гарамыкіна, якая кіравала яго курсавой работай па гісторыі старажытнага часу, і доктар гістарычных навук Аляксей П’янкоў, які выкладаў гісторыю СССР.

Атрымаўшы дыплом з адзнакай (1974), малады спецыяліст з 1974 па 1978 год працаваў у Пухавіцкім раёне дырэктарам Слабадской няпоўнай сярэдняй школы. Пасля заканчэння службы ў арміі з лістапада 1979 года Мікалай Уладзіміравіч — настаўнік гісторыі 116-й сярэдняй школы г. Мінска.

У 1980 годзе М. Смяховіч выбраны адказным сакратаром Фрунзенскай раённай арганізацыі Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі БССР. На гэтай пасадзе шмат часу надаваў вывучэнню літаратуры, у першую чаргу гістарычнай.

У 1985 годзе перайшоў на працу ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, дзе выкладаў грамадскія дысцыпліны.

З 1987 года М. Смяховіч працаваў на розных пасадах у БДПУ імя М. Танка.

У 1992 годзе Мікалай Уладзіміравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Работа дзяржаўных, палітычных і грамадскіх арганізацый Беларусі па жыццяўладкаванні і выхаванні дзяцей, якія засталіся без бацькоў (1943-1950 гг.)». Кандыдат гістарычных навук.

М. Смяховіч плённа спалучаў выкладчыцкую і навуковую дзейнасць і ў верасні 1997 года за шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі БДПУ імя М. Танка.

У 2002 годзе М. Смяховіч перайшоў на выкладчыцкую работу ў Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва.

З верасня 2005 года Мікалай Уладзіміравіч працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе ўзначаліў аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у 2006 годзе — цэнтр гісторыі індустрыяльнага грамадства. Як кіраўнік цэнтра, М. У. Смяховіч надае шмат увагі арганізацыі навуковых даследаванняў, гістарычнай распрацоўцы нацыянальна-дяржаўных канцэпцый асноўных этапаў развіцця беларускай дзяржаўнасці, эвалюцыі ідэі самавызначэння беларускага народа ў XIX ст. — пачатку XX ст., яе ўвасаблення ў жыццё на працягу XX стагоддзя. Са студзеня 2016 года — загадчык цэнтрам новай і найноўшай гісторыі Беларусі.

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч папоўніў скарбонку беларускай гістарыяграфіі цікавымі арыгінальнымі даследаваннямі, што атрымалі прызнанне як у рэспубліцы, так і па-за яе межамі. Ён з’яўляецца аўтарам больш як 100 навуковых публікацый, якія прысвечаны вывучэнню актуальных праблем айчыннай гісторыі і метадалогіі гісторыі, у тым ліку адной індывідуальнай работы «История и метод», якая пабачыла свет у 2004 годзе, і пяці калектыўных манаграфій («Беларусь: Народ. Государство. Время» (Минск, 2009); «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку XX ст.» (у 2 кн., кн. 1) (Мінск, 2011) і інш.).

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-палітычная гісторыя Беларусі канца XVIII ст. — пачатку XXI ст., тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання.

Працы

Смехович, Н. В. Исторические истоки, этапы становления и развития белорусской государственности (теоретико-методологическое эссе) / Н. В. Смехович // Российские и славянские исследования : научый сборник / Белорус. государственный университет ; А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. – Минск, 2008. – Вып. 3. – С. 9-25.

Смехович, Н. В. Методологические школы и направления философии истории / Н. В. Смехович // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. / адк. рэд. С. М. Ходзін. – Мінск, 2002. — Вып. 1. – С. 77-81.

Смехович, Н. В. Сопротивление колхозного крестьянства Беларуси сталинской аграрной политике: формы и направления (1946-1952 гг.) / Н. В. Смехович // Октябрьская революция в исторических судьбах белорусской государственности : сборник статей. – Минск, 2020. — С. 114-121.

Смехович, Н. В. История советского государства в зеркале «новой» исторической науки России (конец XX — начало XXI века) / Николай Смехович // Беларуская Думка. — 2020. — № 10. — С. 56 – 62.

Смяховіч, М. У. Вырашэнне праблемы дзіцячага сіроцтва на Беларусі ў паршыя пасляваенныя гады / М. У. Смяховіч // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў : тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мінск, 3-5 лютага 1993 г. – Мінск, 1993. – С. 211-213.

Смяховіч, М. У. Праявы супраціву беларускага калгаснага сялянства сталінскай аграрнай палітыцы (1946―1952 гг.) / Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. — № 12. — С. 4-16.

Смехович, Н. Белорусская государственность: истоки и формы / Николай Смехович // Беларуская думка. – 2013. — № 11. – С.74-81.

Смяховіч, М. У. Нацыянальная ідэя беларусаў у XX стагоддзі: гістарычны аналіз праблемы / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1998. — № 3. – С. 20-25.

Смяховіч, М. У. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. — № 1. – С. 45-50.

Аб жыцці і дзейнасці

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 441. – (Імі ганарацца землякі).

Корзенко, Г. В. Смехович Николай Владимирович / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиограф. справ. / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. – С. 357-358.

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 132-134.

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч. Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 27-28.

65 гадоў з дня нараджэння М. У. Смяховіча (1952) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 46-47.

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. — № 12. –С. 4.

Яноўская, В. Міхась Восіпавіч Біч (1936-1999) : жыццё і навуковая дзейнасць : да 80 годдзя з дня нараджэння / Валянціна Яноўская // Беларускі гістарычны часопіс. – 2016. – 8 жніўня. – С. 29 – 33.

Гл. на с. 30-31.

Даніловіч, В. З гісторыяй у працы і жыцці / Вячаслаў Даніловіч, Міхаіл Касцюк // Веды. – 2012. – 16 студзеня. – С. 7.

Жыццёвы і навуковы шлях кандыдата гістарычных навук, дацэнта Мікалая Уладзіміравіча Смяховіча, ураджэнца в. Дзівін.

Даніловіч, В. З гісторыяй у працы і жыцці / Вячаслаў Даніловіч, Міхаіл Касцюк // Веды. – 2012. – 16 студзеня. – С. 7.

Сваё 60-годдзе адзначыў загадчык цэнтра гісторыі Інстытута гістарыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук М. У. Смяховіч, ураджэнец в. Дзівін.