Стральчонак Алег Анатольевіч

Біяграфічны нарыс

СТРАЛЬЧОНАК Алег Анатольевіч (1947-2010) – вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў, акадэмік НАН Беларусі, доктар хімічных навук (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Алег Анатольевіч Стральчонак нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1970 годзе паспяхова закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру. У 1970-1973 гадах праходзіў падрыхтоўку ў аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д.Зялінскага АН СССР.

А. А. Стральчонак быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатольевіч працягнуў працу ў інстытуце, дзе ён прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара, ад кандыдата навук (1974) да акадэміка (1994). У 1973–1974 гадах А. А. Стральчонак – старшы інжынер Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, у 1974–1979 гадах – старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 года – загадчык лабараторыяй. У 1983 годзе становіцца доктарам хімічных навук.

Напачатку 1980-х гадоў А. А. Стральчонак пачынае ўкараненне сваіх распрацовак. Яму разам з групай навукоўцаў-энтузіястаў атрымоўваецца стварыць навуковыя і тэхнічныя асновы, распрацаваць тэхналогіі, арганізаваць серыйны выпуск і ўкараніць у медыцынскую дыягнастычную практыку набора рэагентаў для радыёімуннага аналізу. Гэта праца была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР за 1988 год, а накірунак у імунадыягнастычнай індустрыі атрымаў далейшае развіццё і існуе па цяперашні дзень.

У 1988 годзе А. А. Стральчонак становіцца дырэктарам Інстытута біяарганічнай хіміі. У гэты перыяд пачаліся радыкальныя змены ў савецкім грамадстве, атрымалі развіццё негатыўныя тэндэнцыі, у сувязі з якімі ўпаў прэстыж навукі ў цэлым. Аднак выключная цярплівасць, далікатнасць і вера ў будучыню інстытута дазволілі Алегу Анатольевічу не толькі не дапусціць яго распаду, але і мабілізаваць супрацоўнікаў на рашэнне важных для рэспублікі задач – стварэнне новых лекавых прэпаратаў і сродкаў абароны раслін у сельскай гаспадарцы.

З 1988 па 2000 год А. А. Стральчонак з’яўляўся дырэктарам Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1989 годзе яго выбіраюць членам-карэспрандэнтам АН БССР, у 1994 годзе – акадэмікам НАН Беларусі. У 2000-2010 гадах працаваў у Швецыі, быў кіраўніком даследаванняў і распрацовак фармацэўтычнай фірмы «Oasmia» (Швецыя).

А. А. Стральчонак апублікаваў больш за 170 навуковых прац, зрабіў 35 вынаходстваў. Пад яго кіраўніцтвам дзесяць чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Алег Анатольевіч меў рэдкую здольнасць прадбачання таго, што заўтра стане актуальным і будзе запатрабаваным грамадствам. Навуковец здолеў выявіць новыя носьбіты біялагічнай інфармацыі. Ён праводзіў даследаванні ў вобласці хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі, даследаваў структурную арганізацыю і заканамернасці функцыянавання мембранных сістэм пазнавання гармон-глікапратэінавых комплексаў; вырашыў праблему стварэння комплексу сродкаў імунахімічнага мікрааналізу для ацэнь-вання функцыянальнага стану органаў і сістэм арганізма чалавека.

Шматграннай і актыўнай была грамадская дзейнасць Алега Анатольевіча Стральчонка. Ён удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».

А. А. Стральчонак памёр 5 сакавіка 2010 года.

Працы

Стрельчёнок, А. А. Исследование специфических стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека : автореферат диссертации… доктора химических наук : 02.00.10 / О. А. Стрельчёнок ; Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т биоорган. химии. – Минск, 1983. – 40 с.

Стрельчёнок, А. А. Масс-спектрометрическое исследование серусодержащих аналогов кортикостероидов: автореферат диссертации… кандидата химических наук : 02.00.03 / О. А. Стрельченок ; науч. рук.: О. С. Чижов, А. А. Ахрем, офиц. оппоненты: Л. А. Яновская, В. Н. Бочкарев ; Институт органической химии им. Н. Д. Зелинского РАН, Институт биоорганической химии им. М. М. Шемякина АН СССР. – Москва, 1974. – 28 с.

Стрельчёнок, А. А. О ранее неизвестном свойстве нормального иммуноглобулина М человека способности специфически связывать тиреоидные гормоны / А. А. Стрельчёнок // Доклады АН Беларуси. — 1992. — Т. 36. — № 3-4.

Стрельчёнок, А. А. Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала в клетке / А. А. Стрельчёнок // Физиологический журнал СССР им. И. М. Сеченова. — 1990. — Т. 76. — № 9.

Аб жыцці і дзейнасці

Мешечко, Е. Н. Стрельчонок Олег Анатольевич / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти: путеводитель / Е. Н. Мешечко. — Брест, 2012.- C. 228.

Стральчонак Алег Анатольевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. — С. 198.

Стрельчёнок Олег Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 133.

Стрельчёнок Олег Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 387.

Стрельчёнок Олег Анатольевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. – Минск, 2017. — С. 508.

Стральчонак Алег Анатольевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 136-138.

70 гадоў з дня нараджэння А. А. Стральчонка (1947// Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 47.

18 октября 1947 г. [род. О. Стрельченок] : Этот день в истории // Советская Белоруссия. — 2017. — 18 октября. — С. 16.

18 кастрычніка 1947 г. [нар. А. А. Стральчонак] : Даты. Падзеі. Людзі // Звязда. — 2017. — 18 кастрычніка. — С. 8.

Памяти академика Олега Стрельчёнка/ Президиум Национальной академии наук Беларуси, Отделение химии и наук о земле НАН Беларуси, Институт биоорганической химии НАН Беларуси // Веды. — 2010. — 15 марта (№ 11). — С. 7.

Памяти учёного О. А. Стрельчёнок [Электронный ресурс] // Национальная академия наук Беларуси. – Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/members/ memoriam/strelchyonok.php. – Дата доступа: 06.02.2016.

Стрельченок Олег Анатольевич [Электронный ресурс] // Институт биоорганической химии НАН Беларуси. — Режим доступа: http://iboch.bas-net.by/rus/index.php/ ru/ home?id. – Дата доступа: 07.09.2017.