Алег Анатолевіч Стральчонак [Электронны рэсурс] // ВікіпедыЯ: свабодная энцыклапедыя. – Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki. – Дата доступу: 7.09.2017.

Алег Анатолевіч Стральчонак

Алег Анатолевіч Стральчонак
Дата нараджэння18 кастрычніка 1947
Месца нараджэнняКобрын, Кобрынскі раён,Брэсцкая вобласць, БССР,СССР
Дата смерці5 сакавіка 2010 (62 гады)
Грамадзянства Беларусь
Месца працыN.D. Zelinsky Institute of Organic Chemistry[d]
Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі[d]
Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі[d]
Альма-матарБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Алег Анатолевіч Стральчонак (18 кастрычніка 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік НАН РБ (з 1994).

Змест

 1Біяграфія

2Выбраныя навуковыя працы

3Зноскі

4Літаратура

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржуніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантурыІнстытута арганічнай хіміі імя Н. Д. Зялінскага АН СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў Інстытуце.

З 1988 г. па 2000 г. Стральчонак з’яўляўся дырэктарам Інстытута біяарганічнай хіміі. У 2000—2010 гг. працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia».

Пад яго кіраўніцтвам 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана каля 170 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Шматграннай і актыўнай была грамадская дзейнасць Стральчонка. Ён удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў РБ, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».

Выбраныя навуковыя працы

Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала в клетке // Физиологический журнал СССР им. И. М. Сеченова. 1990. Т.76, № 9.

Specific steroid-binding glycoproteins of human blood plasma: novel data on their structure and function // J. Steroid Biochem. 1990. Vol.35, № 5.

О ранее неизвестном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны // Доклады АН Беларуси. 1992. Т.36. № 3-4.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с.