Антанюк Георгій Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 382.

Антанюк М. А. – ураджэнец вёскі Мацы, беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар.         

Антанюк Георгій Аляксандравіч

АНТАНЮК Георгій Аляксандравіч (н. 13.11.1942, в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1970). 3 1974 у Ін-це філасофіі і права, з 1980 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Аўтар прац па праблемах сац. кіравання, сац. праектавання і міжэтнічных адносін: «Сацыяльнае праектаванне: (некаторыя метадалагічныя аспекты)» (1978), «Сацыяльнае праектаванне і кіраванне грамадскім развіццём: Тэарэтыка-метадалагічны аспект» (1986). Адзін з аўтараў кн. «Сацыяльна-філасофскія праблемы вытворчасці і выкарыстання навуковых ведаў» (1992) і інш.