Антанюк Георгій Аляксандравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2010. – Т. 1. – С. 171.

АНТАНЮК Георгій Аляксандравіч (н. 13.11.1942, в. Мацы Кобрынскага р-на), беларускі філосаф, сацыёлаг. Д-р філас. навук (1990), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1970). 3 1973 у Ін-це філасофіі і права, у 1980-2004 на кафедры філасофіі НАН Беларусі (з 1998 у складзе Ін-та філасофіі НАН Беларусі, з 2002 — Ін-та падрыхтоўкі навук. кадраў НАН Беларусі). Даследуе пытанні філасофіі і сацыялогіі, вывучае праблемы сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні, сац. праектавання, метадалогіі навук. пазнання, а таксама маралі, палітыкі, ідэалогіі і дзярж. будаўніцтва, рэлігіі, нац.-этнічных адносін і інш.

Тв.: Социальное проектирование (некоторые методологические аспекты). Минск, 1978; Социальное проектирование и управление общественным развитием: теоретико-методол. аспект. Минск, 1986; Социально-философские проблемы производства и применення научных знаний. Минск, 1992 (у сааўт.).