Антанюк Георгій Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 8-9 : фат. – (Імёны на карце Кобрыншчыны).

АНТАНЮК Георгій Аляксандравіч – беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1991), прафесар (1993), сацыёлаг, філосаф, даследчык прадметнай логікі, адзін з першых распрацоўшчыкаў метадалогіі сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні.

Нарадзіўся 13 лістапада 1942 года ў вёсцыМацы Кобрынскага раёна.

Пасля заканчэння Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума служыў у Савецкай арміі. Закончыў філасофскі факультэт (дзённае аддзяленне) Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяльнасць «філасофія» (1965-1970).

Вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР (1970-1973). З 1973 года ён малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР (цяпер Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

У 1974 годзе Г. А. Антанюк абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Системный подход в социологическом исследовании».

З 1980 да чэрвеня 2004 года — выкладчык на кафедры філасофіі НАН Беларусі (старшы выкладчык, дацэнт, прафесар).

У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Социальное проектирование (теоретико-методологический аспект)». Доктарская дысертацыя прысвечана метадалогіі праектавання сацыяльных адносін.

Апублікавана звыш 70 навуковых работ Г. А. Антанюка. Ён аўтар шэрагу прац: «Социальное проектирование и управление общественным развитием: Теоретико-методологический аспект» (1986), «Социальное проектирование в процессе практического применения социальных знаний» (1992), «Социальная идеализация, идеология и общество» (1998), «Объективная цель человечества и его стандартизация» (2003) і інш.

Прафесар Антанюк быў наватарам у распрацоўцы метадалогіі сацыяльна-інжынернага праектавання, прысвяціў гэтай тэме шэраг грунтоўных работ. З 1990-х гадоў паступова пераходзіць да крытычнага пераасэнсавання філасофіі і ў цэлым ідэалогіі як крыніцы аб’ектыўнага пазнання. Даследуе агульнасацыяльныя і агульнафіласофскія праблемы, вывучае праблемы сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні, метадалогіі навуковага пазнання, а таксама маралі, палітыкі, ідэалогіі і дзяржаўнага будаўніцтва, рэлігіі, нацыянальна-этнічных адносін і інш.

З 1992 года Георгій Аляксандравіч рэгулярна публікуецца ў СМІ па розных актуальных праблемах Беларусі і Расіі і праблемах, якія існуюць ва ўзаемаадносінах паміж гэтымі краінамі.

Працы

Антонюк, Г. А. Системный подход в социологическом исследовании (методологические проблемы исследования взаимоотношения социальной системы и ее компонентов) : дис…. канд. филос. наук / Георгий Александрович Антонюк ; АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск : [б. и.], 1974. — 196 с.

Антонюк, Г. А. Социальное проектирование и управление общественным развитием : теоретико-методологический аспект / Георгий Александрович Антонюк ; АН БССР, Кафедра философии. — Минск : Наука и техника, 1986. — 205 с.

Антонюк, Г. А. Объективная цель человечества и его стандартизация / Г. А. Антонюк // Восточнославянские страны в эпоху глобализации: выбор путей развития. — Гродно, 2003.

Аб жыцці і дзейнасці

Антанюк Георгій Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 382.

Антонюк Георгий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т.

Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Мінск, 2009. – Кн. 1. — С. 22.

Антонюк Георгий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] – Минск, 2006. – Т. 2. – С. 122.

Антанюк Георгій Аляксандравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2010. – Т. 1. — С. 171.

Антанюк Георгій Аляксандравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 431. – (Імі ганарацца землякі).

Елсуков, А. Н. Антонюк Георгий Александрович / А. Н. Елсуков // Социологическая энциклопедия. – Минск, 2005. – С. 20.

Кавецкий, С. Т. Брестчина социологическая. Антонюк Георгий Александрович / С. Т. Кавецкий // Брестский социологический барометр / С. Т. Кавецкий. – Брест, 2005. – С. 25.

З філасофскім падыходам да жыцця // Кобрынскі веснік. – 2013. – 23 лютага. – С. 4.