Антанюк Георгій Аляксандравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 431. – (Імі ганарацца землякі).

Антанюк М. А. — ураджэнец в. Мацы, беларускі філосаф, доктар навук.

Антанюк Георгій Аляксандравіч

АНТАНЮК Георгій Аляксандравіч, беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1991), прафесар (1993). Нарадзіўся 13 лістапада 1942 г. у в. Мацы. Пасля заканчэння Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума служыў у Савецкай арміі. У 1970 г. закончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1973 г. малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па сістэмным падыходзе ў сацыялагічных даследаваннях. З 1980 г. старшы выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі Нацыянальнай АН Беларусі. Доктарская дысертацыя прысвечана метадалагічным праблемам праектавання сацыяльных адносін. Аўтар шэрагу прац: «Сацыяльнае праектаванне: Некаторыя метадалагічныя аспекты» (1978), «Сацыяльнае праектаванне і кіраванне грамадскім развіццём: тэарэтыка-метадалагічны аспект» (1986), «Сацыяльнае праектаванне ў працэсе практычнага прымянення сацыяльных ведаў» (1992) і інш. Г. А. Антанюк быў наватарам у распрацоўцы метадалогіі сацыяльна-інжынернага праектавання. З 1990-х гадоў паступова пераходзіць да крытычнага пераасэнсавання філасофіі і ў цэлым ідэалогіі як крыніцы аб’ектыўнага пазнання. Даследуе агульнасацыяльныя і агульнафіласофскія праблемы.