Ардэнаносцы. Юрэня Аляксандр Станіслававіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 85 : фат.

ЮРЭНЯ Аляксандр Станіслававіч. Нарадзіўся 11 лютага 1946 года ў вёсцы Колбавічы Баранавіцкага раёна. Працоўны шлях пачаў з 17 гадоў рабочым на Кобрынскім інструментальным заводзе. З 1963 па 1969 год — электрык кампрэсарнай станцыі г. Кобрына, з 1970 па 1979 год — галоўны заатэхнік калгаса «Савецкая Беларусь», з 1979 года — дырэктар племзавода «Дружба». У 1970 годзе закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў вучонае званне кандыдата сельскагаспадарчых навук. За бездакорную працу ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Часовитина, Н. Объединенные «Дружбой» / Наталья Часовитина // Сельская газета. — 2019. — 26 января. — С. 28-29.

Директор племзавода «Дружба» А. С. Юреня защитил диссертацию, стал кандидатом сельхознаук.

Александр Юреня: «Наши планы строились не на пустомместе» / Александр Юреня // Белорусская нива. – 2003. – 27 февраля.

Александр Станиславович Юреня – кандидат сельскохозяйственных наук.

Сацук, А. Тут зноў курлычуць жураўлі / А. Сацук // Кобрынксі веснік. – 1999. – 11 верасня.

Па ініцыятыве дырэктара племзавода А. С. Юрэні ля вёскі Лука на тэрыторыі племзавода створана штучнае возера.

Юрэня Аляксандр Станіслававіч // Кобрынскі веснік. – 1995. – 6 мая. – С. 2.

Аб кандыдаце ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР А. С. Юрэні, яго прадвыбарчая праграма.

Юреня Александр Станиславович : информация Лукской публичной интегрированной библиотеки. – Лука, 2019.