Бармуцкая Аліцыя Збігнеўна

Біяграфічны нарыс

Бармуцкая Аліцыя Збігнеўна — вучоны-медык, кандыдат медыцынскіх навук.

Нарадзілася Аліцыя Бармуцкая ў 1953 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці.

У 1975 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Стаматалогія».

Аліцыя Збігнеўна — доктар-стаматолаг-хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па спецыялізацыі сківічна-тварнай хірургіі, дацэнт кафедры хірургічнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Вобласць яе навуковых інтарэсаў: сківічна-тварная хірургія, хірургічная стаматалогія; рэфлексатэрапія, рэабілітацыя.

Тэма кандыдацкай дысертацыі А. Бармуцкай «Компрессионно-дистракционный остеосинтез в лечении осложненных переломов нижней челюсти».

А. З. Бармуцкая — член АА «Асацыяцыі аральных і сківічна-тварных хірургаў Рэспублікі Беларусь».

З 2008 года Аліцыя Збігнеўна працуе ў ТАА «Элегія». Выконвае ўсе віды амбулаторных хірургічных стаматалагічных аперацый, уключаючы прымяненне лазерных тэхналогій.

Аліцыя Збігнеўна Бармуцкая выступае з дакладамі на навукова-практычных канферэнцыях, семінарах у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, актыўна цікавіцца апошнімі навуковымі дасягненнямі ў вобласці сківічна-тварнай хірургіі, хірургічнай стаматалогіі, рэабілітацыі.

А. З. Бармуцкай апублікавана больш за 100 навуковых прац па сківічна-тварнай хірургіі і хірургічнай стаматалогіі, яна мае патэнт на вынаходніцтва.

Працы

Анаэробная инфекция челюстно-лицевой области и шеи : учебное пособие / Походенько-Чудакова И. О., Чудаков О. П., Жаворонок С. В., Бармуцкая А. З. – Минск : БГМУ, 2014.

Клиническое руководство: диагностика, прогнозирование и лечение тяжелых осложнений инфекционно-воспалительных процессов челюстно-лицевой области и шеи : монография / И. О. Походенько-Чудакова, О. П. Чудаков, С. В. Жаворонок, А. З. Бармуцкая [и др.] ; под ред. И. О. Походенько-Чудаковой. – Минск : Изд. Центр БГУ, 2016. – 398 с.

Возможности применения конусно-лучевой компьютерной томографии в диагностике радикулярных кист на верхней челюсти в области премоляров и моляров / А. З. Бармуцкая, И. О. Походенько-Чудакова, Н. А. Соврасова, Е. В. Шотт // Реабилитация в челюстно-лицевой хирургии и стоматологии : сборник трудов науч.-практ. конф. – Минск, 2012. — С. 156–158.

Рентгенодиагностика мультифакальногоостеосклероза / Н. А. Саврасова, Е. В. Шотт, А. З. Бармуцкая, А. Г. Илькевич // Стоматологический журнал. – 2015. – № 3. – С. 74−78.

Тактика хирургического лечения одонтогенного хронического синусита в области дна верхнечелюстной пазухи/ И. О. Походенько-Чудакова, А. З. Бармуцкая, А. В. Сурин // Новости хирургии. – 2015. – Т. 23, № 3. – С. 314−319.

Возможность создания экспериментальной модели хронического травматического остеомиелита / И. О. Походенько-Чудакова, А. З. Бармуцкая // Стоматолог. – 2014. — № 1 (12).

Аб жыцці і дзейнасці

Бармуцкая Аліцыя Збігнеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 432. – (Імі ганарацца землякі).

Да 60-годдзя з дня нараджэння А. З. Бармуцкай // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2013 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2013. — С. 5.

Бармуцкая Алиция Збигневна [Электронный ресурс] // Профессор. – Режим доступа: http://professor.bsmu.by/specialist/barmuckaya-aliciya-zbignevna. – Дата доступа: 21.06.2017.

Бармуцкая Алиция Збигневна [Электронный ресурс] // Сводный Электронный Каталог библиотек Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict. – Дата доступа: 21.06.2017.

Бармуцкая Алиция Збигневна [Электронный ресурс] // Элегия. – Режим доступа: http://elegiadent.by/personal/barmutskaya-alitsiya-zbignieva/. – Дата доступа: 21.06.2017.

Імі ганарацца землякі. Бармуцкая Аліцыя Збігнеўна [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php . – Дата доступу: 30.06.2017.