Беларуская інтэлігенцыя ў выпрабаваннях часу // Беларуская думка. – 2020. — № 9. — С. 16-19. Гардун С. – гл. на с. 19.

     Беларуская інтэлігенцыя ў выпрабаваннях часу

         Так называўся круглы стол, які адбыўся ў прэс-цэнтры БелТА ў пачатку верасня бягучага года

         В. Гігін: Наша краіна перажывае няпростыя часы, і многія позіркі накіраваны на прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Я не вельмі люблю выраз «лідары грамадскай думкі». Справа не ў лідарстве, справа ў сумленнай пазіцыі кожнага чалавека, і калі гэта пазіцыя шчырая і сумленная, то да гэтага чалавека ёсць давер.

Мы ведаем пра такі феномен, як «руская інтэлігенцыя», але часта кажуць, што гэта слова нельга перакладаць. Я са здзіўленнем прачытаў у аднаго італьянскага філосафа аб штучным інтэлекце, і ён па-італьянску гучыць як «інтэлігенцыя», крыху іншая канатацыя гэтага разумення.

Што такое інтэлігенцыя, якую ролю яна адыгрывала ў нашай гісторыі апошнім часам, ці сапраўды ўяе такая ж складаная функцыя, як у той жа рускай інтэлігенцыі?

Сергій Гардун: Дыялог магчымы толькі тады, калі тыя бакі, якія спрачаюцца, гатовы да яго. I бяда ў тым, што многія спадзяюцца, быццам такімі пратэстамі, а тым больш заклікамі «падаткі не плаціць» ці яшчэ нешта, могуць нечага дабіцца. У гэты: перыяд асноўная місія інтэлігенцыі, ва ўсякім разе ў навучальных установах, у калектывах, у першую чаргу тлумачыць неабходнасць дыялогу.

 …

Сергій Гардун: Царква стагоддзямі моліцца за мір. Цяпер гэта малітва ўзмоцнена. I ў кафедральным саборы штодня служыцца малебен за мір у Беларусі. Такія малітвы цяпер гучаць практычна ва ўсіх храмах БПЦ. Тое, што ў храм прыходзяць людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, гэта нармальна. Калісьці патрыярх Ціхан сказаў: «Не павінна быць адна царква для чырвоных, адругая для белых». Царква для хрысціян. Яны могуць разам маліцца, і, безумоўна, царкоўная малітва паспрыяе і дыялогу, і ўзаемаразуменню.