Боўбель Яўгеній Іванавіч

Біяграфічны нарыс

Яўгеній Іванавіч Боўбель нарадзіўся 23 верасня 1941 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1, якую скончыў у 1959 годзе У 1960 годзе паступіў у Мінскі радыётэхнічны тэхнікум, які толькі што быў створаны. Па яго заканчэнні быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію.

Пасля дэмабілізацыі Яўгеній Боўбель паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1970 годзе. Як адукаванага і практычнага чалавека, які вылучаўся сярод астатніх працаздольнасцю, зацікаўленасцю да працы, Яўгенія Боўбеля запрашаюць працаваць ва ўніверсітэце.

Працаваў выкладчыкам на кафедры радыёфізікі і электронікі БДУ, вучыўся ў аспірантуры, рыхтаваў дысертацыю. Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі «Исследование функции неопределенности неузкополосных сигналов численными методами» (1976) Я. І. Боўбелю была прысвоена навуковая ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

З 1976-га па 1990 год Яўгеній Іванавіч – дацэнт кафедры радыёфізікі, намеснік дэкана факультэта радыёфізікі і электронікі БДУ. Навуковыя інтарэсы: статыстычная апрацоўка сігналаў; частотна-часавы аналіз; скрытыя маркаўскія мадэлі і індэксацыя аўдыяпаслядоўнасцей па семантычнаму зместу.

Вучоны ўнёс вялікі ўклад у адно з прыярытэтных напрамкаў даследаванняў кафедры – арганізацыю і правядзенне інфармацыйных тэхналогій і камп’ютарна-арыентаваных сістэм апрацоўкі сігналаў рознай фізічнай прыроды і прызначэння. На яго рахунку больш за 200 навуковых прац, якія апублікаваны ў міжнародных часопісах. Навуковы кіраўнік пяці праектаў міжнароднага навукова-тэхнічнага цэнтра ў Маскве.

Я. І. Боўбель – ганаровы прафесар Ліёнскага ўніверсітэта, прафесар кафедры інфарматыкі Вышэйшай школы г. Ліёна (Францыя). Амерыканскі Біяграфічны Інстытут (АБІ) узнагародзіў Я. І. Боўбеля медалём гонару «2000 Мilеnіуm». Медаль, які сімвалізуе важнасць дасягненняў вучонага для ўсяго чалавецтва ў вобласці радыёэлектронікі, адліты ўручную амерыканскім дызайнерам, мае 2 дзюймы ў дыяметры і ўтрымлівае 24 караты золата, з указаннем асабістага імя ўзнагароджанага.

За значныя заслугі Я. І. Боўбель атрымаў выключнае запрашэнне на сёмае выданне «Пяць тысяч асоб свету», якое выдаецца АБІ. У аснове гэтага выдання словы брытанскага пісьменніка, публіцыста, гісторыка і філосафа Томаса Карлейла з іх вялікім і значным сэнсам «Гісторыя свету складаецца з біяграфій вялікіх людзей». У гэтую даведачную працу, якая заснавана ў 1967 годзе і з’яўляецца адной з папулярных біяграфічных калекцый, унесены пяць тысяч асоб свету, лідэры з пяцідзесяці краін. Прэстыжна і ганарова, што дзейнасць нашага земляка, знаходзіцца сярод тых, што інстытут пажадаў размясціць у выданні «Пяць тысяч асоб свету».

Яўгеній Іванавіч Боўбель памёр у 2008 годзе.

Працы Я. І. Боўбеля

Бовбель, Евгений Иванович. Исследование функции неопределенности неузкополосных сигналов численными методами : автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. физ.-мат. наук : (01.04.03) / Е. И. Бовбель ; Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : [б. и.], 1976. — 20 с.

Бовбель, Е. И. Скрытые марковские модели и машины на опорных векторах от теории к практике : пособие для студентов естественнонаучных специальностей / Е. И. Бовбель, И. Э. Хейдоров, Ю. В. Пачковский. — Минск : Белорусский государственный университет, 2008. — 129, [2] с. : ил., табл.

Бовбель, Е. И. Элементытеории информации / Е. И. Бовбель, И. К. Данейко, В. В. Изох ; под ред. В. В. Изоха. — Минск : Издательство БГУ, 1974. — 112 с. : ил.

Аб жыцці і дзейнасці Я. І. Боўбеля

Бовбель Евгений Иванович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 103.

Боўбель Яўгеній Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 13-14 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Знакамітыя выпускнікі школы. Боўбель Яўгеній Іванавіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 21. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).

80 гадоў з дня нараджэння Я. І. Боўбеля (1941) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 12.

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. – 2017. – 20 июля. –

С. 5.

Центральная районная библиотека ГУК «Кобринская районная централизованная библиотечная система» начинает работу над очередным проектом «Славутыя имёны Кобрыншчыны», первый этап которого – база данных «Людзі навукі нашага краю».

Сарычев, В. Школа моей мамы / Василий Сарычев // Вечерний Брест. – 2010. – 10 ноября. – С. 1-2. – (Вечёрочка).

Из стен СШ № 1 г. Кобрина вышли многие учёные, среди которых и Евгений Бовбель.

Час пазнанняў і адкрыццяў // Кобрынскі веснік. – 2003. – 26 красавіка.

У сярэдняй школе № 1 г. Кобрына вучыўся Я. І. Боўбель.

Піліпук, С. Цікавыя людзі побач/Света Піліпук// Маладзік. — 2001. — № 1. — С. 1, 3.

Боўбель Яўген Іванавіч- кандыдат фізіка-матэматычных навук, ураджэнец г. Кобрына.

Бовбель, Евгений Иванович (кандидат физико-математических наук ; физика ; 1941—2008) [Электронный ресурс] // Учёные Беларуси. – Режим доступа: http://unicat. nlb.by/scient/pls/. – Дата доступа: 01.07.2021.

Бовбель Евгений Иванович [Электронный ресурс] // Государственное учреждение образования «СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 1 г. КОБРИНА». Виртуальный музей. – Режим доступа: http://sch1.kobrin.edu. – Дата доступа: 22.06.2017.