Валасюк, Л. Міхаіл Дзямчук — міністр адукацыі / Леанід Валасюк // Ёсць такая вёска Песцянькі (Пыстынькы). Выспы памяці : кніга эсэ / Леанід Валасюк. – Брэст, 2023. – С. 260-261 : фат.
Міхаіл Дзямчук — міністр адукацыі

Міхаіл Іванавіч Дзямчук — савецкі і беларускі вучоны і дзяржаўны дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі. Міністр народнай адукацыі БССР (1989-1991).
Нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзявяткі Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Школу скончыў з залатым медалём. У 1968 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дыплом з адзнакай).
У 1970-1985 гадах працаваў у БДУ малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам (у 1970 годзе абараніў кандыдацкую на вучоную ступень кандыдата навук), з 1976 па 1984 год — загадчык лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем, у 1984-1985 загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў.
У 1985-1988 гадах — загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. У 1988-1991 гадах — міністр народнай адукацыі БССР. Затым у 1991— 1994 гг. — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусь У 1994-2000 гг. — рэктар Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэмй. У 2000-2001 гг. — намеснік прэм’ер-міністра Беларусь. У 2001-2002 гадах — дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 2002-2016 гг. — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986-1990), народны дэпутат СССР (1989-1991).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэмй БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часовага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 40 вынаходстваў.
Быў старшынёй Прэзідыума Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), акадэмікам Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук (1994), Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993) і Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1995). Быў галоўным рэдактарам часопіса “Известия Международной академии технического образования”.
Памёр 26 ліпеня 2016 года. Пахаваны на Усходніх могілках.