Віславух Севярын //Людзі навукі нашага краю :біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. –2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 19 : фат.

ВІСЛАВУХ СЕВЯРЫН

ВІСЛАВУХ Севярын (1900-1968) — прафесар, гісторык, грамадскі дзеяч, юрыст.

Севярын Віславух нарадзіўся 19 сакавіка 1900 года ў вёсцы Перкавічы Кобрынскага павета (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Прадстаўнік шляхецкага роду Віславухаў.

Закончыў Віленскі ўніверсітэт (1927) і выкладаў у ім. З 1927 па 1939 год С. Віславух — навуковы супрацоўнік універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні.

У даваенны перыяд Севярын вывучаў гісторыю ВКЛ, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел да сярэдзіны XVI ст. (Кобрынскі павет, маёнткі Ласосна, Шарашова), шляхі зносін ВКЛ, даследаваў сацыяльную структуру, землеўладанне, рэлігійныя адносіны, працэсы русіфікацыі і паланізацыі ў Заходняй Беларусі, дзейнасць КПЗБ. Ён крытыкаваў урадавую палітыку асіміляцыі, выступаў у друку ў абарону беларускай культуры, выкладаў гісторыю ў беларускіх школах. Пасля вайны даследаваў сацыяльныя адносіны ў Сілезіі ў XIX-XX стагоддзях.

У 1945-1946 гадах С. Віславух загадчык кафедры гісторыі дзяржаўнага ладу Польшчы ў Лодзінскім універсітэце, з 1946 года — кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы ў Вроцлаўскім універсітэце, у 1947-1955 гадах — яго прарэктар, у 1956-1958 — дэкан факультэта права і адміністрацыі.

Севярын Віславух — заснавальнік і дырэктар (1949-1953) Вроцлаўскага філіяла Заходняга інстытута, адзін з заснавальнікаў Сілезскага інстытута ў Аполе, з 1957 па 1960 год — старшыня яго Навуковай рады.

Памёр Севярын Віславух 28 лютага 1968 года ў горадзе Вроцлаве, Польшча.

Працы

Rozwój granic i terytorjum powiatu Kobryńskiego do połowy XVI wieku // Ateneum Wileńskie. 1929. Z. 1-4;

Z dziejów Łosośny i jej posiadaczy XV-XVI w. // Ateneum Wileńskie. 1930. Z. 1-2;

Dobra Szereszewskie: Ze studjów zad podziałem terytorjalnym W. Ks. Litewskiego przed reformą 1565-1566 r. // Ateneum Wileńskie. 1933. R. 8.

Dawne drogi Polesia // Ateneum Wileńskie. 1937. R. 12;

Białorusini na Ziemi Wileńskiej // Wilno i Ziemia Wileńska. Wilno, 1930. T. 1;

Ziemia Oszmiańska na rubieży dwu kultur // Pamiętnik Zjazdu Gospodarczego w Oszmianie. Wilno, 1932;

Posługi komunikacyjne w miastach W. Ks. Litewskiego na prawie magdeburskim do połowy XVI w. Wilno, 1936;

Uwagi o przyczynach rozwoju miasta Mohylewa w XVI-XVII w. // Wiadomości Studium historii prawa litewskiego USB. Wilno, 1938. T. 1.

Аб жыцці і дзейнасці

Пазднякоў, В. Віславух Севярын / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 445.

Вислоух Северин [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступа: 11.09.2019.

Пазднякоў, В. Віславух Севярын [Электронны рэсурс] / Валерый Пазднякоў // Электронная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае». – Рэжым доступу: http://vkl.by/articles/546. – Дата доступу: 15.12.2019.

Orzechowski, K. Seweryn Wysłouch i jego prace z dziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego i Śląska /К. Orzechowski // Czasopismo prawno-historyczne. — 1998. — Z. 1.