Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў. Барысюк Мікалай Андрэевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 65-66.

БАРЫСЮК МІКАЛАЙ АНДРЭЕВІЧ

Барысюк Мікалай Андрэевіч — ганаровы грамадзянін горада Байканур (Расійская Федэрацыя).

Генерал-лейтэнант (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994) , сапраўдны член акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага, Ганаровы радыст СССР (1986), старшы навуковы супрацоўнік, заслужаны выпрабавальнік касмічнай тэхнікі (2000), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт.

Нарадзіўся 15 ліпеня1941 года ў в. Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1962 годзе закончыў Ленінградскае ордэна Леніна Чырвонасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе.

Ва Узброеных Сілах СССР і Расійскай Федэрацыі з 1959 па 1997 год.

Афіцэрскую службу з 1962 па 1987 год праходзіў на Байкануры, дзе займаў практычна ўсе пасады — ад камандзіра ўзвода да намесніка начальніка касмадрома па ракетным ўзбраенні. Ён унёс значны ўклад у павышэнне абароназдольнасці краіны, прымаў удзел у правядзенні наземных і лётных выпрабаванняў вырабаў ракетна-касмічнай тэхнікі на касмадроме. Пад яго кіраўніцтвам былі адпрацаваны і прыняты на ўзбраенне ракетныя комплексы з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі новага пакалення.

Завочна закончыў Ваенную інжынерную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага ў 1971 годзе.

Далейшая служба Мікалая Андрэевіча звязана з Галоўным навукова-даследчым цэнтрам касмічных сродкаў Мінабароны. У 1987 годзе ён намеснік начальніка 53 Галоўнага цэнтра па кіраванні арбітальнымі групоўкамі касмічных апаратаў, кіруе работай дзяржаўных камісій па лётных выпрабаваннях перспектыўных ракетна-касмічных комплексаў. З 1991 года — намеснік начальніка касмічных сродкаў МА па эксплуатацыі касмічных сродкаў, а з 1993 па 1997 год — першы намеснік камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі. М. А. Барысюк удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні выпрабаванняў ракетна-касмічнага комплексу «Энэргія-Буран».

У 1989 годзе закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі ГШ УС СССР імя К. Я. Варашылава.

Барысюк М. А. — кіраўнік даследаванняў па многіх навукова-даследчых работах, непасрэдны ўдзельнік больш за 100 баявых запускаў, аўтар 40 навуковых друкаваных прац. Ён актыўна прапагандуе дасягненні айчыннай касманаўтыкі, займаецца сацыяльна-прававой работай, навукова-гістарычнай і інфармацыйнай дзейнасцю.

У 1997 г. звольнены ў запас па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, генерал Барысюк працягвае актыўную грамадскую працу па выхаванні маладога пакалення абаронцаў Радзімы, прымае ўдзел у ветэранскім руху, з’яўляецца старшынёй міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Ветэраны касмадрома «Байканур».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі СССР, РФ і Федэрацыі касманаўтыкі Расіі.

У 2004 годзе Мікалай Андрэевіч Барысюк удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Байканур».

Борисюк, Н. А. Мы в Байконур вросли сердцами / Н. А. Борисюк, А. Я. Науджюнас // Красная звезда. – 2014. – 19 февраля.

50 лет 4 испытательному управлению космодрома Байконур (1962-2012) : буклет. – Байконур, 2012. – 6 с.

Нечёса, Я. Сила Байконура / Ярослав Нечёса, Игорь Подгурский // Красная звезда. – 2006. – 26 декабря.

Председатель центрального совета ветеранов Байконура — генерал-лейтенант Николай Борисюк.

Почтарев, А. Пионеры космических стартов / Андрей Почтарев // Красная звезда. – 2004. – 10 апреля.

Достойным правопреемником, председателем ветеранского движения Байконура, является генерал-лейтенант в отставке Николай Борисюк.

Куринной, И. В строю ветеранов — гордость страны / Игорь Куринной // Красная звезда. – 2004. – 2 октября.

Председателем совета ветеранской организации Байконура является один из старейших и уважаемых байконуровцев лауреат Государственной премии генерал-лейтенант в отставке Н. А. Борисюк.

Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Центр военно-политических исследований. – Режим доступа: http: http://eurasian-defence.ru/?q=node/. – Дата доступа: 31.10. 2018.

Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Командно-измерительный комплекс (КИК). – Режим доступа: http://kik-sssr.ru/00.5.5_ Deputy_commander.htm. – Дата доступа: 09.11.2018.

В Космических войсках прошел торжественный прием Военного совета по случаю 70-летнего юбилея заслуженного ветерана [Электронный ресурс] // Министерство обороны Российской Федерации. – Режим доступа: http://mil.ru/et/news/more.htm?_print=true&id=10653081@egNews. – Дата доступа: 08.11.2018.

День космонавтики [Электронный ресурс] // Акционерное общество «Радиотехнический институт имени академика А. Л. Минца». – Режим доступа: http://www.rti-mints.ru/novosti/den-kosmonvtiki-2013/. – Дата доступа: 08.11.2018.

Беседа с Председателем межрегиональной организации ветеранов космодрома «Байконур», помощником генерального директора ОАО «Научно-производственная корпорация «РЕКОД» Н. А. Борисюком.

Почетные граждане города. Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Официальный сайт администрации города Байконур. – Режим доступа: http://www.baikonuradm.ru/index.php?mod=180. – Дата доступа: 08.11.2018.

Состоялась встреча с ветеранами космодрома Байконур и аспирантами, студентами и кадетами московских учебных заведений [Электронный ресурс] // Российский Союз ветеранов. – Режим доступа: http://soyuzveteranov.ru/ content/. – Дата доступа: 09.11.2018.

Храмцов, А. Майор Борисюк Н. А. / А. Храмцов [Электронный ресурс] // Одноклассники. Байконур пл.95 вч 44108 : группа. – Режим доступа: https://ok.ru/group/51172326178971/topic/62205176051099. – Дата доступа: 08.11. 2018.

15 августа — 75 лет генерал-лейтенанту Борисюку Николаю Андреевичу [Электронный ресурс] // Труженики космоса. Союз ветеранов Космических войск. – Режим доступа: http://cosmosinter.ru/data/ about_data/detail.php?ID=3197. – Дата доступа: 08.11.2018.