Ганарымся земляком! // Кобрынскі веснік. – 1996. – 8 чэрвеня.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сваім Указам прысвоіў рэктару Беларускай Дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі М. І. Дземчуку ганаровае званне Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

ГАНАРЫМСЯ ЗЕМЛЯКОМ!

Днямі грамадскасць нашай рэспублікі адзначыла 50-годдзе аднаго з таленавітых сыноў Беларусі — Міхаіла Іванавіча Дземчука. Кобрыншчына можа ганарыцца: ён нарадзіўся на нашай зямлі, у вёсцы Дзявяткі Тэвельскага сельсавета. А з Кобрына, са школы № 2, якую скончыў з залатым медалём, пайшоў у вялікую навуку.

Цяпер наш зямляк — доктар навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук нашай рэспублікі, акадэмік некалькіх акадэмій, у тым ліку і міжнародных. Аўтар 240 навуковых прац, 40 вынаходніцтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. У1994 годзе прафесар Дзямчук узначаліў адну з буйнейшых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі — Беларускую Дзяржаўную політэхнічную акадэмію і паспеў шмат ужо зрабіць для таго, каб працэс навучання адпавядаў патрабаванням часу.

А яшчэ Міхаіл Іванавіч — сціплы, добры чалавек, надзейны сябар.

За значны ўклад у развіццё беларускай навукі, падрыхтоўку навуковых і інжынерных кадраў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сваім Указам прысвоіў рэктару Беларускай Дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі Міхаілу Іванавічу Дземчуку ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь”.

Віншуем і ганарымся!