Гапасюк Сцяпан Ільіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 24-26 : фат.

ГАПАСЮК СЦЯПАН ІЛЬІЧ

Гапасюк Сцяпан Ільіч — доктар фізіка-матэматычных навук, астрафізік, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны.

Нарадзіўся Сцяпан Гапасюк 7 ліпеня 1930 года ў в. Лягаты Кобрынскага павета (цяпер в. Лягаты Кобрынскага раёна) у сялянскай сям’і. Скончыў СШ № 1 г. Кобрына.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1944 год Cцяпан Гапасюк знаходзіўся ў партызанскай брыгадзе імя Чапаева і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях. Пасля вайны быў узнагароджаны ордэнам «За мужнасць».

Вучыўся С. Гапасюк у Львоўскім універсітэце на фізічным факультэце. У 1954 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у Крымскай астрафізічнай абсерваторыі Акадэміі навук СССР. У 1963 годзе Сцяпан Ільіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развитие вспышек и магнитные поля на Солнце», а ў 1975 годзе – доктарскую «Магнитные поля и движения в атмосфере Солнца».

З 1967 года С. І. Гапасюк з’яўляўся членам Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС), двойчы выбіраўся членам прэзідыума камісіі 12 МАС, быў членам Навуковай рады па праблеме «Астраномія» аддзялення фізікі і астраноміі НАН Украіны.

У 1987-1989 гг. Сцяпан Ільіч узначальвае лабараторыю фізікі Сонца, а з 1989 года стаў галоўным навуковым супрацоўнікам Крымскай астрафізічнай абсерваторыі. Сцяпану Ільічу давялося сустракацца і з канструктарам С. П. Каралёвым, і з першым касманаўтам Ю. Гагарыным. Усе касманаўты перад палётам на нейкім этапе праходзілі падрыхтоўку ў Крымскай абсерваторыі. Сцяпан Ільіч быў знаёмы практычна з усімі: ён чытаў ім лекцыі.

С. І. Гапасюк апублікаваў больш за 200 навуковых работ, якія прызнаны сусветнай грамадскасцю. Ім напісаны агляд па сонечнай электрадынаміцы і манаграфія па фізіцы Сонца (у сааўтарстве). Навуковая дзейнасць Гапасюка была накіравана на рашэнне фундаментальных праблем фізікі Сонца. Працы Сцяпана Ільіча ўнеслі вялікіўклад у разуменне фізічных працэсаў, якія праходзяць на Сонцы і ў касмічнай прасторы. Ён надаваў вялікую ўвагу мадэрнізацыі наглядальныхпрылад абсерваторыі, укараненню новай тэхнікі.

Гапасюк быў актыўна працуючым астрафізікам высокага сусветнага ўзроўню, які вызначаў шляхі развіцця фізікі Сонца. З поўнай адказнасцю сёння можна казаць пра значны ўклад навукоўца С. І. Гапасюка ў сусветную навуку. Яго навуковыя працы прызнаны сусветнай грамадскасцю; шматлікія з прац паўтораны і пацверджаны даследчыкамі іншых краін шмат гадоў пасля іх напісанні.

С. І. Гапасюк падрыхтаваў шэсць кандыдатаў навук з Украіны, Расіі, Узбекістана і Венгрыі. Ён кіраваў навуковымі праектамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і быў аўтарам двух касмічных праектаў.

Навуковая дзейнасць С. І. Гапасюка атрымала прызнанне і высокую адзнаку. Сцяпану Ільічу прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны.

У кнізе «500 асоб Крыма» з цыклу «Жыццё выдатных людзей Крыма» яму прысвечана частка старонак.

Іменем С. І. Гапасюка названа адна з планет.

8 жніўня 2005 года Сцяпан Ільіч памёр.

За сваё жыццё С. І. Гапасюк, несумненна, паспеў зрабіць вельмі шмат. Аднак некаторыя тэмы навуковых даследаванняў Сцяпан Ільіч так і не паспеў завяршыць. Працу над імі прадоўжыла дачка навукоўца Вольга, кандыдат фізіка-матэматычных навук, якая жыве ў Крыму і працягвае справу, пачатую бацькам.

Працы

Гопасюк, С. И. Структура элементов общего магнитного поля Солнца / С. И. Гопасюк, Л. Б. Демкина. — М. : ИЗМИРАН, 1986. — 22 с.

Гопасюк, О. С. Меридиональный дрейф магнитных структур на Солнце / О. С. Гопасюк, С. И. Гопасюк // Астрономия – 2005: состояние и перспективы развития : тез. докл. 8-го съезда астрон. общества и междунар. симп. — М., 2005.- С. 28.

Гопасюк, О. С. Движение плазмы в магнитном поле тени пятна / О. С. Гопасюк, С. И. Гопасюк // Солнечно-земная физика. — 2004. — № 6. — С. 37-38.

Гопасюк, С. И. Некоторые особенности распределения поля фотосферных скоростей в АО в связи со вспышками / С. И. Гопасюк, Л. Ф. Лазарева // Исследования по физике Солнца : тез. докл. Всесоюз. конф. — Ашхабад, 1990. — С. 88-89.

Гопасюк, С. И. Вспышечная активность и токовые системы активной области / С. И. Гопасюк, В. И. Абраменко, М. Б. Огирь // Исследования солнечной плазмы.- Ашхабад, 1989.

Гопасюк, С. И. Вращение Солнца и мериодиональный дрейф магнитных структур / С. И. Гопасюк, О. С. Гопасюк // Кинематика и физика небесных тел. — 2004.- Т. 20, № 3.- С. 234 — 241.

Гопасюк, С. И. Вспышки и поле фотосферных скоростей в активной области / С. И. Гопасюк, Л. Ф. Лазарев // Кинематика и физика небесных тел. — 1988. — № 1. –

С. 92 — 94.

Аб жыцці і дзейнасці

Степанян, Н. Н. Памяти Степана Ильича Гопасюка / Н. Н. Степанян // Известия Крымской астрофизической обсерватории. – 2011.– Т. 107, № 1. — С. 219 — 223.

Сарычев, В. Школа моей мамы / Василий Сарычев // Вечерний Брест. Вечерочка. — 2010. — 10 ноября. — C. I, II.

Во второй половине 40-х годов СШ № 1 окончил профессор Крымской обсерватории Степан Гопасюк.

Его именем названа планета // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 27.

С. И. Гопасюк (уроженец д. Легаты) — доктор физико-математических наук, астрофизик, заслуженный деятель науки и техники Украины. Его именем названа одна из недавно открытых планет.

Шевченко, А. Наука для него была всем / Алла Шевченко // Кобрин-информ. – 2006. – 7 декабря. – С. 3.

О докторе физико-математических наук, астрофизике с мировым именем из д. Легаты Степане Ильиче Гопасюке.

Да 85-годдзя з дня нараджэння С. І. Гапасюка // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2015 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. — Кобрын, 2015. — С. 62.

Памяти Степана Ильича Гопасюка [Электронный ресурс] // Researchgate. – Режим доступа: https://www.researchgate.net/publication/267949202_Pamati_Stepana_ Ilica_Gopasuka. – Дата доступа: 21.06.2017.

Гапасюк Сцяпан Ільіч [Электронны рэсурс] // У Календары нашай памяці. – Рэжым доступу: http://krcls.by/. — Дата доступу: 24.05.2015.