ГУЛЮК ГЕОРГІЙ РЫГОРАВІЧ
Гулюк Георгiй Рыгоравiч — кандыдат сельскагаспадарчых навук, доктар сельскагаспадарчых навук, дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся Георгій Гулюк 23 ліпеня 1944 года ў в. Яромічы Кобрынскага раёна. У 1962-1963 гг. працаваў лабарантам у Мінянскай сярэдняй школе.
1963-1966 гг. — служба ў Савецкай арміі.
У 1966-1973 гг. Георгій Гулюк — працоўны, брыгадзір, прараб у Яромiцкай МТС. З 1973 па 1977 год ён галоўны інжынер, начальнік ПМК у г. Маларыта.
У 1977 годзе Георгій Рыгоравіч накіраваны на працу ў Валагодскую вобласць. Там ён працаваў галоўным інжынерам, начальнікам аб’яднання «Волагдамеліярацыя», затым намеснікам старшыні аб’яднання «Волагдааграбуд». Выбіраўся членам Валагодскага абкама КПСС і аблвыканкама. У 1979 годзе Г. Гулюк скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Гідрамеліярацыя».
У 1988 годзе Георгій Гулюк пераведзены на работу ў Маскву. У 1988-1999 гг. ён працаваў намеснікам старшыні Дзяржаграпрома Нечарназёмнай зоны РСФСР, прэзідэнтам акцыянернай аграбудаўніча-прамысловай карпарацыі «Цэнтрінж-сельбуд». У 2004-2005 гг. Г. Р. Гулюк — начальнік Упраўлення меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Федэральнага агенцтва па сельскай гаспадарцы.
У наш час Георгій Рыгоравіч працуе дырэктарам Дэпартамента меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі. Ён віцэ-прэзідэнт Міжнароднай камісіі па ірагацыі і дрэнажу, член калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. Георгій Рыгоравіч Гулюк з’яўляецца дзяржаўным саветнікам РФ 2 класа (класны чын прысвоены Указам Прэзідэнта РФ ад 11 сакавіка 2008 года).
Георгій Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За преобразование Нечерноземья РСФСР» і 8 медалямі.
Георгій Рыгоравіч Гулюк — заслужаны меліяратар Расійскай Федэрацыі.
Працы
Гулюк, Г. Г. Эффективное функционирование дренажных систем на минеральных землях нечерноземной зоны России / Г. Г. Гулюк, А. В. Шуравилин ; [М-во сельского хоз-ва Российской Федерации]. — Москва : РУДН, 2007. — 376 с. : ил., табл.
Аб жыцці і дзейнасці
Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 432. – (Імі ганарацца землякі).
Наш земляк в российском министерстве // Заря. – 2008. – 24 мая. – С. 2.
Мельнiк, Р. Адметная дата ў календары / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. — 2008. — 5 лістапада. — C. 1.
Сын Р. П. Гулюка Георгій — доктар сельскагаспадарчых навук.
Да 70-годдзя з дня нараджэння Г. Р. Гулюка // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук, Л. Сысоева. – Кобрын, 2014. — С. 39.
Гулюк Георгий Григорьевич [Электронный ресурс] // Виперсон. – Режим доступа: http://viperson.ru/people/gulyuk-georgiy-grigorievich. – Дата доступа: 22.06.2017.
Гулюк Георгий Григорьевич [Электронный ресурс] // Вологодское Землячество. – Режим доступа: http://volzem.ru/?p=1383. – Дата доступа: 22.06.2017.
Імі ганарацца землякі. Гулюк Георгій Рыгоравіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php . – Дата доступу: 30.06.2017.