Давідзюк Георгій Пятровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2012. – Т. 3. – С. 330.

ДАВІДЗЮК Георгій Пятровіч (н. 5.7.1923, в. Акцябр Кобрынскага р-на), беларускі сацыёлаг і філосаф, заснавальнік бел. навуковай школы прыкладной сацыялогіі. Д-р філас. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1952) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). 3 1959 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. У 1973-96 заг. кафедры, кіраўнік Праблемнай н.-д. лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БДУ. Навук. працы па тэарэтыка-метадалагічных праблемах сацыялогіі і філасофіі, сац. планавання і кіравання, эфектыўнасці СМІ, сац. структуры грамадства.

Тв. : Проблемы и «массовой культуры» и «массовых коммуникаций». Минск, 1972; Введенне в прикладную социологию. Минск, 1975; Прикладная социология. Минск, 1979; Эффективность средств массовой информации. Минск, 1986 (у суаўт.).