Давідзюк Георгій Пятровіч

Біяграфічны нарыс

ДАВІДЗЮК Георгій Пятровіч – вучоны, сацыёлаг, філосаф. Заснавальнік беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі, доктар філасофскіх навук, прафесар.

Нарадзіўся 5 ліпеня 1923 года ў вёсцы Камень-Шляхецкі Кобрынскага павета (цяпер Акцябр Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласцi). Да вайны закончыў два класы гімназіі ў горадзе Кобрыне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Георгій Давідзюк быў камандзірам роты партызанскага атрада імя Мікалая Шыша Пінскага злучэння. Затым былі гады вучобы і пошуку месца ў жыцці, свайго прызвання.

Пасля паспяховага заканчэння Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1952) Георгій Давідзюк працаваў у партыйных структурах Брэсцкай вобласці, ЦК КП Беларусі. Затым працягнуў адукацыю ў Акадэміі грамадскіх навук у Маскве, працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР.

У 1959 годзе Георгій Пятровіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз дзесяць год ён атрымаў ступень доктара філасофскіх навук. З 1970 года – прафесар.

Георгій Пятровіч Давідзюк па праве лічыцца роданачальнікам беларускай сацыялагічнай школы. У 1968 годзе ён арганізаваў сектар, а затым — аддзел сацыяльных даследаванняў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР, які стаў базай для стварэння ў будучым (1990) Інстытута сацыялогіі АН БССР. У 1962–1973 гады Г. П. Давідзюк займаў пасаду загадчыка аддзела сацыялагічных даследаванняў Інстытута філасофіі і права АН БССР.

Новы этап у яго жыцці пачынаецца з пераходам у 1973 годзе ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ). Тут Г. П. Давідзюк у розныя гады ўзначальваў кафедру філасофіі гуманітарных факультэтаў, кіраваў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў. У апошнія гады ён быў прафесарам кафедры сацыялогіі. У 1989 годзе ва ўніверсітэце было адкрыта аддзяленне сацыялогіі.

Пад навуковым кіраўніцтвам Г. П. Давідзюка 48 аспірантаў абаранілі кандыдацкія, 12 з іх – доктарскія дысертацыі па сацыялогіі. Георгій Пятровіч у розныя гады чытаў лекцыі ў Іенскім і Білефельдскім (Германія), Люблінскім (Славенія), Кракаўскім (Польшча) універсітэтах. Прымаў удзел у міжнародных сацыялагічных канферэнцыях.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і выдадзены ў 1975 годзе «Метадычныя ўказанні па распрацоўцы плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця Мінска на 1976-1980 гады». За гэтую працу Г. П. Давідзюк узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР. На аснове багатага фактычнага матэрыялу, атрыманага падчас шматлікіх даследаванняў, пад рэдакцыяй Г. Давідзюка была падрыхтавана цэлая серыя кніг па актуальных праблемах развіцця грамадства, выдадзены шэраг кніг, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ. Усяго Георгій Пятровіч надрукаваў 150 навуковых прац, у тым ліку 13 – у замежных выданнях.

Навуковая добрасумленнасць, высокая адказнасць за свае рэкамендацыі, адвага ў адстойванні навуковых высноў набылі Георгію Пятровічу заслужаны аўтарытэт сярод навуковай грамадскасці краіны.

У сярэдзіне 1990-х гадоў Г. П. Давідзюк завяршыў сваю актыўную навуковую і педагагічную дзейнасць і сышоў на пенсію, аднак не страціў сувязі з родным універсітэтам і кафедрай сацыялогіі. Першым на факультэце быў удастоены высокага звання – «Заслужаны работнік БДУ».

Працы

Давидюк, Г. П. Введение в прикладную социологию / Г. П. Давидюк. — Минск : Вышэйшая школа, 1975. — 199 с.

Давидюк, Г. П. Критика теории «единого индустриального общества» / Г. П. Давидюк. — Мінск, 1968.

Давидюк, Г. П. Несостоятельность буржуазных концепций «общества нового типа» / Г. П. Давидюк. — Мінск, 1978.

Давидюк, Г. П. Прикладная социология / Георгий Петрович Давидюк. — Минск : Вышэйшая школа, 1979. — 220 с.

Давидюк, Г. П. Беларусь: в муках, страданиях родилась социология / Г. П. Давидюк // Социологические исследования. — 2008. — № 6. — С. 93–99.

Аб жыцці і дзейнасці

Давидюк Георгий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 296.

Давидюк Георгий Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская обл. : в 2-х кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 316.

Давидюк Георгий Петрович // Социологическая энциклопедия / под общ. ред. А. Н. Данилова. — Минск, 2003. — С. 76-77.

Давидюк Георгий Петрович // Новейший социологический словарь. – Минск, 2010. — С. 253.

Давідзюк Георгій Пятровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1971. – Т. 4. — С. 106.

Давідзюк Георгій Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 563.

Давідзюк Георгій Пятровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2012. – Т. 3. – С. 330.

Давідзюк Георгій Пятровіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 432-433. – (Імі ганарацца землякі).

Кавецкий, С. Т. Давидюк Георгий Петрович / С. Т. Кавецкий // Брестский социологи-ческий барометр / С. Т. Кавецкий. – Брест, 2005. – С. 24.

95 гадоў з дня нараджэння Г. П. Давідзюка (1923)// Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 65.

Курачук, С. Таленты роднага краю. Г. П. Давідзюк / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. — 2017. — 5 жніўня. – С. 4.

Чарговы сумесны з карэспандэнтам «КВ» артыкул у межах першага этапа праекта цэнтральнай раённай бібліятэкі аб славутых людзях Кобрыншчыны «Людзі навукі нашага краю» — пра беларускага сацыёлага, доктара філасофскіх навук, прафесара Г. П. Давідзюка.

Бабосов, Е. М. Доброе слово о коллеге и друге / Е. М. Бабосов // Социология. – 2013. — № 2. – С. 18-19.

К юбилею известного белорусского социолога Георгия Петровича Давидюка.

Бурова, С. Н. О Георгии Петровиче Давидюке / С. Н. Бурова // Социология. – 2013. — № 2. – С. 29-30.

Грищенко, Ж. М. Слово об учителе / Ж. М. Грищенко // Социология. – 2013. — № 2. – С. 31.

С именем Г. П. Давидюка связан факт возрождения отечественной социологии.

Гуцаленко, Л. А. У чистого источника / Л. А. Гуцаленко // Социология. – 2013. — № 2. – С. 24.

О Г. П. Давидюке — основоположнике белорусской социологии.

Давидюк, Г. П. Динамизм и оптимизм — жизненное кредо профессора Г. П. Давидюка / [Георгий Давидюк ; беседовал] А. Н. Данилов // Социология. – 2013. — № 2. – С. 6-17.

Данилов, А. И. Легендарный профессор Г. П. Давидюк: большой труженик, воин и учитель / А. И. Данилов // Социология. – 2013. — № 2. – С. 3-5.

Жизненный путь известного социолога Георгия Петровича Давидюка.

Данилов, А. Человек, заражающий желанием жить / Александр Данилов // Веды. – 2013. – 8 июля – С. 6.

90-летний юбилей основателя белорусской социологической школы, доктора философских наук, профессора Г. П. Давидюка.

Ротман, Д. Г. О Георгии Петровиче Давидюке / Д. Г. Ротман // Социология. – 2013. — № 2. – С. 23.

Соколова, Г. Н. Мэтр уверенный и бескомпромиссный / Г. Н. Соколова // Социология. – 2013. — № 2. – С. 25-26.

Г. П. Давидюк — знаковое имя и целая эпоха, связанная с созданием и развитием социологии в Беларуси.

Титаренко, Л. Г. Знаковая фигура белорусской социологии / Л. Г. Титиаренко // Социология. – 2013. — № 2. – С. 27-28.

Две огромные заслуги Г. П. Давидюка — развитие социологического образования и систематическое представление социологии как самостоятельной научной дисциплины.

Шавель, С. А. Родоначальник белорусской прикладной социологии : к юбилею Г. П. Давидюка / С. А. Шавель // Социология. – 2013. — № 2. – С. 20-22.

Одним из первых Г. П. Давидюк выступил с идеей «прикладной социологии».

Данилов, А. Н. У истоков отечественной социологии / А. Н. Данилов // Адукацыя і выхаванне. — 2003. — № 6. — С. 70-71.

Об учёном-социологе Г. П. Давидюке.

5 ліпеня 2013 г. – 90 гадоў з дня нараджэння (1923) Георгія Пятровіча Давідзюка, вучонага-сацыёлага і філосафа, заснавальніка беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. — Рэжым доступа: http://kb.brl.by/. — Дата доступа: 05.07 2013.

Давидюк Георгий Петрович [Электронный ресурс] // Белорусский государственный университет. – Режим доступа: http://www.bsu.by/main. – Дата доступа: 12.04.2018.

Давидюк Георгий Петрович [Электронный ресурс] // Национальная социологическая энциклопедия. – Режим доступа: http://voluntary.ru-/termin/davidyuk-georgii-petrovich.html. – Дата доступа: 28.06.2018.

Давидюк Георгий Петрович [Электронный ресурс] // «Персоналии белорусской социологии» : электронный справочник. – Режим доступа: http://soc-by. livejournal. com/32108.html. – Дата доступа: 28.06.2018.