Даніловіч, В. З гісторыяй у працы і жыцці / Вячаслаў Даніловіч, Міхаіл Касцюк // Веды. – 2012. – 16 студзеня. – С. 7.

Жыццёвы і навуковы шлях кандыдата гістарычных навук, дацэнта Мікалая Уладзіміравіча Смяховіча, ураджэнца в. Дзівін.

З ГІСТОРЫЯЙ У ПРАЦЫ I ЖЫЦЦІ

18 студзеня 2012 года адзначае сваё 60-годдзе загадчык цэнтра гісторыі індустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч.

Ен нарадзіўся ў мястэчку Дзівін на Берасцейшчыне ў вялікай сялянскай сям’і. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 годзе на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат № 6 было сапраўдным шчасцем.

На жыццёвым шляху юбіляра часцей за ўсё сустракаліся людзі, які дапамагалі яму рэалізаваць свае мары і здольнасці. 3 вялікай павагай і шанаваннем успамінае Мікалай Уладзіміравіч свайго настаўніка гісторыі Аляксандра Капытка, які цяпер працуе дацэнтам у Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Я. Купалы. Да 9-га класа Мікалай Уладзіміравіч ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй — ён марыў быць гісторыкам.

3 дзяцінства юбіляр абвык шанаваць кнігу як крыніцу мудрасці. I калі напачатку бацька, які меў толькі адзін клас адукацыі, казаў яму, што «кніга цябе, сынку, карміць не будзе», дык потым, калі ў 1970 годзе Мікалай паступіў вучыцца ў Мінскі педагагічны інстытут, Уладзімір Арцёмавіч змайстраваў адмысловую этажэрку для кніг і ганарыўся поспехамі сына.

На жаданне М. Смяховіча стаць прафесійным гісторыкам-навукоўцам паўплывалі выкладчыкі Інстытута — доктар гістарычных навук Вера Гарамыкіна, якая кіравала яго курсавой работай па гісторыі старажытнага часу, і доктар гістарычных навук Аляксей П’янкоў, які выкладаў гісторыю СССР. 3 вялікім задавальненнем Мікалай слухаў лекцыі па археалогіі, якія цікава і натхнёна чытаў доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў.

Атрымаўшы дыплом з адзнакай, малады спецыяліст з 1974 па 1978 год працаваў у Пухавіцкім раёне дырэктарам Слабадской няпоўнай сярэдняй школы. Пасля заканчэння службы ў арміі з лістапада 1979 года Мікалай Уладзіміравіч бьіў настаўнікам гісторыі 116-й сярэдняй школы г. Мінска, у 1980 годзе — выбраны адказным сакратаром Фрунзенскай раеннай арганізацыі Дабраахвотнага таварыства аматараў кнігі БССР. На гэтай пасадзе шмат часу надаваў вывучэнню літаратуры, у першую чаргу гістарычнай.

У 1985 годзе перайшоў на працу ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, дзе вы- кладаў грамадскія дысцыпліны.

3 1987 года юбіляр працаваў на розных пасадах у БДПУ імя М.Танка. У 1992 го­дзе пад кіраўніцтвам Аўроры Грыгор’евай ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Работа дзяржаўных, палітычных і грамадскіх арганізацый Беларусі па жыццяўладкаванні і выхаванні дзяцей, якія засталіся без бацькоў (1943-1950 гг.)». Мікалай Уладзіміравіч плённа спалучаў выкладчыцкую і навуковую дзейнасць і ў верасні 1997 года за шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі БДПУ імя М. Танка.

У 2002 годзе М. Смяховіч перайшоў на выкладчыцкую работу ў Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. 3 верасня 2005 года Мікалай Уладзіміравіч працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе ўзначаліў аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці, а ў 2006-м — цэнтр гісторыі індустрыяльнага грамадства. Як кіраўнік цэнтра, Мікалай Уладзіміравіч надае надзвычай шмат увагі арганізацыі навуковых даследаванняў, гістарычнай распрацоўцы нацыянальна-дяржаўных канцэпцый асноўных этапаў развіцця беларускай дзяржаўнасці, эвалюцыі ідэі самавызначэння беларускага народа ў XIX — пачатку XX ст., яе ўвасаблення ў жыццё на працягу XX ст.

Шаноўны юбіляр папоўніў скарбонку беларускай гістарыяграфіі цікавымі арыгінальнымі даследаваннямі, што атрымалі прызнанне як у рэспубліцы, так і па-за яе межамі. Ён з’яўляецца аўтарам больш як 100 навуковых публікацый, якія прысвечаны вывучэнню актуальных праблем айчыннай гісторыі і метадалогіі гісторыі, у тым ліку адна індывідуальная работа — «История и метод», якая пабачыла свет у 2004 годзе, і пяць калектыўных манаграфій. Апошнія з іх: «Беларусь: Народ. Государство. Время» (Минск, 2009); «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку XX ст.» (У 2 кн. Кн. 1) (Мінск, 2011).

Навуковая грамадскасць, калегі і сябры шчыра і сардэчна віншуюць шаноўнага Мікалая Уладзіміравіча з юбілеем і ад усёй душы жадаюць яму моцнага здароўя, творчага плёну і поспеху ў здзяйсненні ўсіх яго планаў.

Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ,

дырэктар Інстітута гісторыі НАН Беларусі

Міхаіл КАСЦЮК, акадэмік