Дарошак Любоў Васільеўна

Біяграфічны нарыс

ДАРОШАК Любоў Васільеўна –дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, спецыяліст па менеджменту.

Любоў Новік (Дарошак) — выпускніца 1964 года сярэдняй школы № 1 г. Кобрына. Закончыла школу з залатым медалём і ў той жа год паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.

Пасля заканчэння ўніверсітэта была размеркавана на работу ў навукова-даследчы інстытут пры Дзяржплане БССР. Потым практычна ўсё жыццё Л. Дарошак (з 1974 па 2007 год) звязана з выкладаннем у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Прайшла шлях ад асістэнта да дацэнта ўніверсітэта.

У 1975-1977 гадах Любоў Васільеўна працавала ў сумеснай фінска-савецкай фірме «Elorq-Дата» ў г. Хельсінкі, у 1988-1990 – у консульскім аддзеле пасольства СССР у Фінляндыі. Але заўсёды яна вярталася ў свой інстытут.

З 2007 года Л. В. Дарошак працуе ў Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.

Працы

Дорошек, Л. В. Автоматизированные системы управления производством : методические указания и темы контрольных работ / Л. В. Дорошек, А. А. Брасс, Р. С. Седегов. – Минск : БГЭУ, 1993.

Дорошек, Л. В. Ведение переговоров. Деловая игра / Л. В. Дорошек, А. И. Ильин, С. В. Киселева. – Минск : БГЭУ, 1993.

Дорошек, Л. В. Должностные инструкции работников завода управления / Л. В. Дорошек [и др.]. – Минск : БГИНХ, 1983.

Дорошек, Л. В. Метод экспертных оценок при принятии управленческих решений и его использования. – Минск : БГЭУ, 1995.

Дорошек, Л. В. Методические указания по проведению практических занятий по теме «Методы управления» / Л. В. Дорошек, Е. В. Лаврова. – Минск : БГЭУ, 1999.

Дорошек, Л. В. Некоторые итоги и перспективы развития машинных игр «ДИГМА» / Л. В. Дорошек, В. К. Матюшевская, В. Д. Чертовской // Деловые игры в учебном процессе : сборник. – Минск : Высшая школа, 1985.

Дорошек, Л. В. Основы менеджмента : практикум / Л. В. Дорошек, Н. П. Беляцкий. – Минск : БГЭУ, 1999.

Дорошек, Л. В. Основы менеджмента : учебная программа для экономических специальностей ВУЗов / Л. В. Дорошек, И. В. Балдин, Н. П. Беляцкий. — Минск : БГЭУ, 2001.

Дорошек, Л. В. Основы менеджмента : учебно-практическое пособие / Л. В. Дорошек, И. В. Балдин, Н. П. Беляцкий. – Минск : БГЭУ, 2006.

Дорошек, Л. В. Положение об отделах и службах завода управления / Л. В. Дорошек [и др.]. – Минск : БГИНХ, 1981.

Дорошек, Л. В. Самооценка структурной формулы качеств менеджера / Л. В. Дорошек, Н. П. Беляцкий. – Минск : БГЭУ, 1996.

Аб жыцці і дзейнасці

55 гадоў з дня нараджэння Л. В. Дарошак (1964)// Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 96.

Знакамітыя выпускнікі школы. Дарошак (Новік) Любоў Васільеўна// Самая  «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 25. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Дарошак Любоў Васільеўна : біяграфія / складзена па пісьму Л. В. Дарошак, напісанаму да юбілею СШ № 1. – Кобрын, 2017.

Дорошек Любовь Васильевна //Сводный Электронный Каталог библиотек Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/opac/pls/ dict.prn. – Дата доступа: 02.10.2018.