ДЗМІТРУК АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ
Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч — кандыдат філасофскіх навук (1975), дацэнт (1976).
Нарадзіўся Аляксандр Дзмітрук 3 ліпеня 1928 года ў в. Ушкавіца Кобрынскага павета (цяпер в. Ушкавіца Кобрынскага раёна).
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я Дзмітрукоў прымала актыўны ўдзел у партызанскім руху. У 1944 годзе Аляксандр Андрэевіч быў адпраўлены праз лінію фронту на работу ў тыл Чырвонай арміі.
У 1951 годзе Аляксандр Дзмітрук скончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951-1953 гг. ён працаваў інструктарам гаркама, сакратаром райкама камсамола ў Львове, з 1953 па 1958 год — у Брэсцкім абкаме ЛКСМБ, у 1961-1976 гг. лектарам, загадчыкам сектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.
У 1961 годзе А. А. Дзмітрук скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1976 па 1982 год Дзмітрук — начальнік кафедры, намеснік начальніка па навуковай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, у 1982-1991 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Аляксандр Андрэевіч апублікаваў больш за 30 навуковых прац. Ён узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Памёр Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук 9 снежня 1996 года.
Працы
Дмитрук, А. А. Плюрализм мнений, противоположность позиций: проблемы национальных отношений / Александр Андреевич Дмитрук. – Минск, 1990. — 24 с.
Дмитрук, А. А. Воспитание трудящихся в духе непримиримости к буржуазной идеологии / Александр Андреевич Дмитрук. — Минск: Беларусь, 1979. — 158 с.
Аб жыцці і дзейнасці
Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 433-434. – (Імі ганарацца землякі).
Да 85-годдзя з дня нараджэння А. А. Дзмітрука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2013 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2013. — С. 10.
Кафедра філасофіі і ідэалагічнай работы [Электронны рэсурс] // Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь. – Рэжым доступу: http://academy.mia.by/index.php/news/62-belorussian/4036-kafedra-flasof—djealagchnaj-raboty. – Дата доступу: 30.06.2017.
Кандыдат філасоф. навук А. А. Дзмітрук узначальваў кафедру з 1976 па 1982 год.
Імі ганарацца землякі. Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php . – Дата доступу: 30.06.2017.