Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 433-434. – (Імі ганарацца землякі).

ДЗМІТРУК Аляксандр Андрэевіч, кандыдат філасофскіх навук (1975), дацэнт (1976). Нарадзіўся 3 ліпеня 1928 г. у в. Ушкавіца. Закончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я Дзмітрукоў прымала актыўны ўдзел у партызанскім руху. У 1944 г. Аляксандр Андрэевіч быў адпраўлены праз лінію фронту на работу ў тыл Чырвонай арміі. У 1951—1953 гг. працаваў інструктарам гаркома, сакратаром райкома камсамола ў Львове, у 1953—1958 гг. у Брэсцкім абкоме ЛКСМБ, у 1961—1976 гг. лектарам, загадчыкам сектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, у 1976—1982 гг. начальнікам кафедры, намеснікам начальніка па навуковай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, у 1982—1991 гг. старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Апублікаваў больш за 30 навуковых прац. Узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 9 снежня 1996 г.