Дзятко, Д. В. Міхайлаў Павел Аляксандравіч / Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. – Мінск, 2014. – Т. 5. — С. 597.

МІХАЙЛАЎ Павел Аляксандравіч ( н. 13.10.1950, в. Ушкавіца Кобрынскага р-на), беларускі лінгвіст. Канд.філал. навук (1980). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1968). У 1983 — 91 у Інце мовазнаўства АН Беларусі (з 1986 заг. аддзела). З 1991 у Бел. пед. ун-це і у 1993—2009 заг. кафедры). Даследуе пытанні бел. дыялекталогіі, лінгва-геаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства. Гісторыі лінгвістыкі, акцэнталогіі. найменняў роднасці і сваяцтва,лексіку ганчарнага промыслу. Адзін з аўтараў «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе  пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87). Адзін са складальнікаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1-5, 1993-98).

         Літ. Дзятко Д. Адданы беларускай навуцы: Да 60-годдзя Паўла Міхайлава // Роднае слова. 2010. № 10.

Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская.