Біяграфічны нарыс

ЗАПАРОЖЧАНКА Раіса Георгіеўна — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук.
Раіса Георгіеўна Запарожчанка (у дзявоцтве – Давідзюк) нарадзілася 25 лютага 1944 года ў вёсцы Мярніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускніца Стрыгаўскай сярэдняй школы 1961 года. Паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла ў 1966 годзе.
Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН БССР Раіса Запарожчанка працавала малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «квантавая электроніка».
Тэматыка яе даследаванняў звязана з актыўнай сінхранізацыяй лазернага выпраменьвання для атрымання ўльтракароткіх імпульсаў святла, з нелінейна-аптычнымі метадамі ператварэння частаты ўльтракароткіх імпульсаў і нелінейным прапусканнем святла паўправаднікамі. Асноўным метадам даследавання, што развіла Раіса Георгіеўна, з’яўляецца метад матэматычнага мадэліравання працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяроддзях.
Р. Г. Запарожчанка надрукавала больш за 100 навуковых артыкулаў у айчынных і замежных часопісах, атрымала дзевяць аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва. Па выніках гэтых даследаванняў у 1996 годзе ёй прысвоена навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «лазерная фізіка».
Раіса Георгіеўна доўгі час працавала ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, была вядучы навуковым супрацоўнікам.