Зарыскі Оскар

Біяграфічны нарыс

ЗАРЫСКІ Оскар (сапраўдныя імя і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ. Oscar Zariski; (1899–1986) — амерыканскі матэматык беларускага паходжання, акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навукі ў Бостане.

Оскар (Ошэр) Зарыскі нарадзіўся 24 красавіка 1899 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Бецалель Зарыцкі, настаўнік талмуда, памёр, калі дзіцяці было ўсяго два гады. Маці, Хане Тэнэнбаум, прыйшлося адной гадаваць семярых дзяцей. Яна валодала магазінам і вяла сваю справу настолькі паспяхова, што неўзабаве сям’я стала адной з самых заможных у Кобрыне.

Ошэр Зарыцкі вывучаў філасофію ў Кіеўскім універсітэце ў 1918–1920 гадах. Адначасова вывучаў алгебру і тэрыю лічбаў у Д. А. Граве, стваральніка першай буйной матэматычнай школы. Ішла Грамадзянская вайна, вучыцца студэнтам было складана: у горадзе мяняліся ўлады, часам ішлі баі (аднойчы Ошэр быў паранены), рэвалюцыйныя ўлады ўносілі змены ў дзейнасць універсітэта, нават адмянялі экзамены.

О. Зарыцкі ў 1920 годзе вярнуўся ў родны Кобрын, які на гэты час быў заняты Польшчай. Атрымаўшы польскае грамадзянства, эмігрыраваў у Італію, каб працягваць заняткі матэматыкай. Вучыўся ў г. Піза, а потым перавёўся ў Рымскі ўніверсітэт. Стаў вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі – Г. Кастэльнуова, Ф. Энрыкеса і Ф. Северы. У Італіі імя і прозвішча вымаўляліся на заходні манер, і Ошэр Зарыцкі стаў Оскарам Зарыскім. Унесці такія карэктыроўкі ў гучанне прапанаваў адзін з настаўнікаў юнака Ф. Энрыкес, і новае імя выкарыстоўвалася для першай публікацыі.

У 1924 годзе О. Зарыскі закончыў дактарантуру, тэма яго доктарскай дысертацыі тычылася тэорыі Галуа (рашэннем ураўненняў у радыкалах). У тым жа годзе ажаніўся на італьянскай студэнтцы, якая вывучала літаратуру, з маладой жонкай наведаў Кобрын. У Італіі пагаршалася палітычная сітуацыя, да ўлады прыйшла фашысцкая партыя Б. Мусаліні. Маладому вучонаму даводзілася зарабляць на сям’ю ў выпадковых месцах. У 1926 годзе атрымаў стыпендыю Ракфелера. Спрабаваў выехаць у Савецкую Расію, але не атрымаў візу.

У 1927 годзе О. Зарыскі эмігрыраваў у ЗША. У 1927–1944 гадах выкладаў ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, у 1945–1947 – ў Ілінойскім, у 1947–1960 – у Гарвардскім універсітэтах. У 1935–1936, 1939, 1960–1961 гадах таксама працаваў у Прынстанскім інтытуце перспектыўных даследаванняў. З 1937 года меў званне прафесара.

Другая сусветная вайна сарвала яго планы наведвання Англіі, а галоўнае – перарвала сувязі з маці і іншымі роднымі (шэсць братоў і сясцёр), якія апынуліся пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У 1945 годзе наведаў Сан-Паулу (Бразілія), дзе працаваў як запрошаны прафесар, і там атрымаў трагічную вестку – нацысты забілі яго маці і большую частку родных.

Асноўныя працы вучонага ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй. О. Зарыскі выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага). У 1944 годзе матэматык за выдатны ўклад у алгебру быў удастоены прэміі Коўла, якая прысуджваецца Амерыканскім матэматычным грамадствам за выбітны ўнёсак у алгебру ці тэорыю лікаў. З 1944 года з’яўляўся членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, з 1948 года – Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навукі ў Бостане.

У 1958 годзе Оскар Зарыскі ўваходзіў у склад камітэта па прысуджэнні прэміі Філдса. Гэта міжнародная прэмія, якая ўручаецца адзін раз у чатыры гады на кожным міжнародным матэматычным кангрэсе двум, тром ці чатыром маладым матэматыкам ва ўзросце не старэй 40 гадоў. У перыяд паміж 1960 і 1961 гадамі быў віцэ-прэзідэнтам, а ў 1969–1970 – прэзідэнтам Амерыканскага матэматычнага грамадства – асацыяцыі прафесійных матэматыкаў ЗША. У 1965 годзе О. Зарыскага ўзнагародзілі Нацыянальным навуковым медалём ЗША, які прысуджаецца прэзідэнтам краіны. Оскар Зарыскі – лаўрэат прэміі Вольфа (Ізраіль) і прэміі Стыла (абедзьве 1981).

О. Зарыскі быў выдатным педагогам, зрабіў Гарвард сусветным цэнтрам па алгебраічнай геаметрыі. Чытаў лекцыі ў Маскоўскім універсітэце (1936), Кіота (1956), Кембрыджы (1972) і інш. Кніга О. Зарыскага і П. Самюэля «Камутатыўная алгебра» (т. 1 — 1958; т. 2 — 1960) стала класічнай і дагэтуль з’яўляецца адным са стандартных падручнікаў па прадмету.

4 ліпеня 1986 года вялікага матэматыка Оскара Зарыскага не стала. Яго сэрца перастала біцца ў Бруклайне (штат Масачусец, ЗША).

«Человек, который называл геометрию «настоящей жизнью», жил в мире математики. Здесь его темперамент имел свободное выражение – любопытный, оптимистичный, надменный, упрямый, требовательный. В своём роде он был воплощением интеллектуальной романтики; мальчиком-гением, отмеченным за своё величие учителями; идеалистом, разрывающимся между любовью к России и преданностью математике; учеником, превзошедшим своих учителей; предвестником европейского таланта, который изменил академичную и артистическую жизнь в Америке», – так ахарактарызавала О. Зарыскага Carol Parikh у сваёй кнізе «The Unreal Life of Oskar Zariski».

У Кобрыне з 2016 года сярод вучняў школ праводзіцца адкрытая алімпіяда імя Оскара Зарыскага па матэматыцы. Сёння ў горадзе арганізавана вывучэнне меркавання грамадзян аб прысваенні праектаванай вуліцы № 4 у раёне квартала сядзібнай жылой забудовы «Усходні» імя матэматыка Оскара Зарыскага.

Працы

Зарисский, О. Коммутативная алгебра / О. Зарисский, П. Самюэль. – М. : ИЛ, 1963. — Т. 1-2.

Аб жыцці і дзейнасці

Боголюбов, А. Н. Зариски Оскар / А. Н. Боголюбов // Математики. Механики : биографический справочник / А. Н. Боголюбов. — Киев : Наукова думка, 1983. — С. 188.

Бородин, А. И. Зариский Оскар / А. И. Бородин, А. С. Бугай // Выдающиеся математики : биографический словарь-справочник : 2-е изд., перераб. и доп. / А. И. Бородин, А. С. Бугай. — Киев : Радзяньска школа, 1987. — С. 205.

Зариский, Зариски Оскар // Большая Российская энциклопедия : в 30 т. — М., 2008. — Т. 10. — С. 272.

Касцюковіч, М. М. Зарыскі Оскар / М. М. Касцюковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2004. – Т. 18, кн. 1. – С. 388.

120 гадоў з дня нараджэння О. Зарыскага (1899) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 98.

Зарыскі Оскар // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 46-48.

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля (№ 29). — С. 5.

Кобринская центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны».

Оскар у кобринчан // Кобрынскі веснік. – 2017. – 12 ліпеня. – С. 5.

139 команд Беларуси, России и Украины приняли участие в I Международном асинхронном математическом турнире имени Оскара Зарисского по игре «Что? Где? Когда?».

Тимошук, А. В мире цифр и алгоритмов / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. — 2017. — 22 лютага. — С. 4.

В честь гениального кобринского математика Оскара Зарисского преподавателями СШ № 6 Логвиновичами организована дистанционная районная олимпиада по математике «Олимпиада имени Оскара Зарисского» и интернет-платформа «OSKAR» для работы с одаренными детьми.

«Oskar получил «Оскара» // Вечерний Брест. — 2016. — 25 мая. — С. 7.

Проект «Олимпиада им. Оскара Зарисского» назван в честь талантливого математика, уроженца г. Кобрина.

Логвинович, Я. Оскар Зарисский – гениальный математик из Кобрина / Яков Логвинович // Кобрин-информ. – 2015. – 18 июня. – С. 7.

24 красавіка 1899 г. [нар. Оскар Зарыскі] : Даты. Падзеі. Людзі // Звязда. — 2019. — 24 красавіка. — С. 12.

Амерыканскі матэматык О. Зарыскі нарадзіўся ў г. Кобрыне.

Оскар Зарыскі [Электронны рэсурс] // Википедия — свободная энциклопедия. — Режим доступа: http://be.wikipedia.org/wiki/ Оскар_Зарыскі. — Дата доступа: 24.04.2018.

Зарисский, Оскар [Электронный ресурс] // JewAge. – Режим доступа: http:// www.jewage.org/wiki/ru/Article:Зарисский,_Оскар_-_Биография. – Дата доступа: 23.08.2017.

Зарисский Оскар [Электронный ресурс] // ПомниПро : электронный мемориал. – Режим доступа: http://pomnipro.ru/memorypage45251/biography. – Дата доступа: 23.08.2017.