Заслужаныя работнікі-землякі іншых дзяржаў. Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі. Прымачук Віктар Іванавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 141 : фат.

ПРЫМАЧУК Віктар Іванавіч. Акадэмік, сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (МАІТ), прафесар, доктар МАІТ у вобласці інфармацыйных тэхналогій. Нарадзіўся 24 кастрычніка 1953 годзе ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна. Закончыў Брацкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Па адукацыі інжынер-будаўнік прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Працаваў на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе прайшоў шлях ад майстра да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага падраздзялення. Затым на працягу дзевяці гадоў працаваў у Міністэрстве агульнага машынабудавання СССР намеснікам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва. Пасля ліквідацыі міністэрства працаваў выключна ў будаўнічай галіне, займаўся будаўніцтвам шэрагу буйных і ўнікальных аб’ектаў. Працаваў генеральным дырэктарам ТАА «Строительно-монтажный поезд № 93» («СМП-93»), генеральным дырэктарам Далёкаўсходняй дырэкцыі «Росстроя».

У 2012 годзе ўзнагароджаны знакам «За обеспечение космических стартов», знакам «За преданность Владивостоку». Мае ордэн «За верность традициям»». Аўтар больш 30 навуковых прац, 3 вынаходстваў. У 2012 годзе ўдастоены звання «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі

Новый директор // Владивосток. – 2009. – 2 июня.

В Дальневосточной дирекции Росстроя — новый генеральный директор Виктор Иванович Примачук.

В «Дальневосточной дирекции Росстроя» — новый руководитель [Электронный ресурс] // Восток-Медиа. – Режим доступа: https://vostokmedia.com/news/society/01-06-2009/v-dalnevostochnoy-direktsii-rosstroya-novyy-rukovoditel. – Дата доступа: 12.11.2019.