Заслужаныя работнікі-землякі іншых дзяржаў. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР. Дзем’янюк Фама Сямёнавіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. — С. 142 : фат.

ДЗЕМ’ЯНЮК Фама Сямёнавіч — доктар тэхнічных навук (1956), прафесар (1957), савецкі вучоны-тэхнолаг. Нарадзіўся 9 кастрычніка 1898 года ў вёсцы Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пескі Кобрынскага раёна). Закончыў механічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэтаімя М. Э. Баумана (1926). Працаваў начальнікам механазборачнага цэха, галоўным тэхнолагам на заводзе імя Ліхачова. Двойчы быў у замежных камандзіроўках: у 1928 годзе вывучаў працу завода «Мерседес-Бенц (Mercedes-Benz)» у Германіі, ў 1930 годзе стажыраваўся ў Нью-Йрку (ЗША). У 1930-я гады падчас рэканструкцыі завода вырашыў шэраг складаных арганізацыйна-тэхналагічных задач па безупыннаму пераводу вытворчасцi на новы від прадукцыі паточным метадам. У 1933 годзе за засваенне новай вытворчасці ўзнагароджаны ордэнам Леніна. У 1944 годзе за паспяховую арганізацыю паточнай вытворчасці абароннай тэхнікі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У тым жа годзе за распрацоўку і ўкараненне новых тэхналагічных працэсаў і хуткаснае засваенне вытворчасці аўтамабіля «ЗІС-110» яму прысуджана Дзяржаўная (Сталінская) прэмія I ступені. У 1948 годзе ўпершыню ў свеце навуковец ажыццявіў безупынны перавод вытворчасці на выпуск новай мадэлі (ЗІС-150). За гэтую працу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ўдастоены Дзяржаўнай (Сталінскай) прэміі II ступені. З 1947 па 1950 гг. Фама Сямёнавіч быў дэпутатам Массавета. У 1956 годзе Ф. С. Дзем’янюк выдаў манаграфію «Технологические основы производства», якая атрымала шырокую вядомасць у СССР і за мяжой і актуальная да цяперашняга часу. Шырока вядомы і папулярны яго падручнік для ВНУ «Технологические основы поточно-автоматизированного производства». У 1956 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 1957 годзе прысвоена званне прафесара. Да 1961 года Ф. С. Дзем’янюк працаваў галоўным тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера на аўтазаводах ЗІС і КІМ, у АН СССР, загадчыкам кафедры ва Усесаюзным завочным політэхнічным інстытуце. З 1961 да 1968 гг. прафесар Фама Сямёнавіч Дзем’янюк загадваў кафедрай «Тэхналогія машынабудавання» МАМІ (у 2004 годзе ёй прысвоена імя Дзем’янюка). Пры ім прыкметна актывізавалася навуковая праца, ён стаяў ля вытокаў і спрыяў развіццю шматлікіх новых навуковых напрамкаў на кафедры. Яго апублікаваныя навуковыя працы перакладаліся на нямецкую, англійскую, кітайскую, японскую і іншыя мовы. Ф. С. Дзем’янюку прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР». Памёр у 1968 годзе.

Демьянюк, Ф. С. Метод определения экономичности изготовления деталей / Ф. С. Демьянюк. – М. : [б. и.], 1958. — 34 с.

Демьянюк, Ф. С. Технологические основы поточно-автоматизированного производства : учеб. пособие для машиностр. вузов и фак. / Фома Семенович Демьянюк. – М., 1965. — 690 с.

Демьянюк, Ф. С. Увеличение производительности многопозиционных токарных и агрегатных полуавтоматов / Ф. С. Демьянюк, А. И. Дащенко, Е. Г. Нахапетян. – М. : [б. и.], 1959. — 141 с. : 5 л. ил.

Дзем’янюк Фама Сямёнавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 38-39 : фат.

Фома Семёнович Демьянюк [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia. org/wiki/Демьянюк,_Фома_ Семёнович. – Дата доступа: 10.10.2017.

Ф. С. Демьянюк [Электронный ресурс] // Московский политех. – Режим доступа: http://mospolytech.ru/index.php?id=1171. – Дата доступа: 10.10.2017.