Знакамітыя выпускнікі школы. Буйноўская (Дружылоўская) Ангеліна Анатольеўна // Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 22. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Буйноўская (Дружылоўская) Ангеліна Анатольеўна -кандыдат медыцынскіх навук (1986), урач-арганізатар аховы здароўя I кваліфікацыйнай катэгорыі. Нарадзілася 5 красавіка 1955 года ў г. Кобрыне. Закончыла сярэднюю школу № 1. Выпускніца 1972 года. Ангеліна ўзнагароджана медалём «Юны ўдзельнік ВДНГ» выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. У 1972 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ), які закончыла з адзнакай па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Ангеліна Анатольеўна працаваластаршым навуковым супрацоў-нікам лабараторыі калагенозаў Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі МДМІ. У 1978-1990 гадах – лячэбна-кансультатыўная і навуковая работа ў галіне рэўматалогіі на базе 2-й кафедры ўнутраных хвароб МДМІ. У 1986 годзе Ангеліне Анатольеўне прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 1990-1991 гадах А. А. Буйноўская — загадчыца паліклінічнага аддзялення медыцынскай службы Цэнтральнай групы войскаў у Чэхаславакіі. У 1991-1997 гадах яна – урач-кансультант, урач-рэфлексатэрапеўт медыцынскай фірмы «Авіцэна» і Мінскага гарадскога эндакрыналагічнага дыспансэра. З 1997 па 2002 год працуе намеснікам дырэктара па меды-цынскай частцы САК «Юнацтва» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2002 года яна ўрач-акуліст рэабілітацыйнага цэнтра «Дом Міласэрнасці» Рэлі-гійнай абшчыны «Прыход у гонар Усіх Святых» Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы. Узнагароджана ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы ў гонар прападоб-нага Серафіма Сароўскага. Галоўны спецыяліст па меды-цынскаму турызму ДУ «Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце ЦЭНТР КУРОРТ» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прымае ўдзел у міжнародных семі-нарах у галіне рэабілітацыі, геранталогіі, анкалогіі.