Знакамітыя выпускнікі школы. Дарошак (Новік) Любоў Васільеўна // Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 25. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Дарошак (Новік) Любоў Васільеўна –дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, спецыяліст па менеджменту. Выпускніца 1964 года сярэдняй школы № 1 г. Кобрына. Закончыла школу з залатым медалём і ў той жа год паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння ўніверсітэта была размеркавана на работу ў навукова-даследчы інстытут пры Дзяржплане БССР. Потым практычна ўсё жыццё (з 1974 па 2007) Л. Дарошак звязана з выкладаннем у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Прайшла шлях ад асістэнта да дацэнта ўніверсітэта. У 1975-1977 гадах Любоў Васільеўна працавала ў сумеснай фінска-савецкай фірме «Elorq-Дата» ў г. Хельсінкі, у 1988-1990 – у консульскім аддзеле пасольства СССР у Фінляндыі. Але заўсёды яна вярталася ў свой інстытут. З 2007 года Л. В. Дарошак працуе ў Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.