Знакамітыя выпускнікі школы. Строк Яўгеній Якаўлевіч // Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 33. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Строк Яўгеній Якаўлевіч — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Закончыў з залатым медалём СШ № 1 г.Кобрына. Шлях у навуку Яўгенія Строка пачаўся ў 1965 годзе, калі ён стаў студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута. Атрымаўшы ў 1970 годзе дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання», Я. Строк звязаў сваё жыццё з навукай і тэхнікай. У 1980 годзе Яўгеній Якаўлевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю. Атрымаўшы навуковую ступень, усур’ёз заняўся распра-цоўкай праекта па ўкараненні ў беларускую прамыс-ловасць аўтаэлектронікі і гідраўлікі айчыннай вытворчасці. У цяперашні час працуе загадчыкам лабараторыі электрагідраўлічных сістэм кіравання Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.