Кавачэвіч, В. Цеплыня сустрэч / Велька Кавачэвіч // Полымя. — 2017. — № 9. — С. 3.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь В. Кавачэвіч упамінае значны ўклад прафесара І. Чароты ў сяброўскія адносіны паміж Сербіяй і Беларуссю.

ЦЕПЛЫНЯ СУСТРЭЧ

Паміж Сербіяй і Беларуссю існуюць традыцыйна блізкія, сяброўскія адносіны, якія магчыма развіваць па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў галіне культуры. Актыўнае культурнае ўзаемадзеянне забяспечвае нашым адносінам сапраўдную моц, якая стагоддзямі звязвала брацкія народы.

Часам атрымліваецца так, што палітычныя і эканамічныя адносіны паўстаюць залежнымі ад розных умоў, але сувязі ў галіне культуры даюць трывалую глебу для ўзаемадзеяння і збліжэння нашых народаў.

Гэтаму спрыяе і правядзенне дзён культуры, дзён гарадоў, усталяванне пабрацімскіх сувязей, узаемадзеянне ў сферы турызму.

Дыялог паміж нашымі дзяржавамі ў галіне культуры ажыццяўляецца на падставе міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве, а таксама пяцігадовай праграмы супрацоўніцтва, якую падпісалі міністры культуры Сербіі і Беларусі, развіваецца ўзаемадзеянне паміж Нацыянальным тэатрам Сербіі і Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Народной бібліятэкай Сербіі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Паміж васьмю ўніверсітэтамі нашых краін таксама падпісаныя і актыўна дзейнічаюць дамовы аб супрацоўніцтве.

Вялікая ўвага надаецца і перакладчыцкай дзейнасці: перыядычна публіку- юцца перакладныя творы сербскіх аўтараў у Беларусі і беларускіх — у Сербіі. Не магу не згадаць пра заслугі прафесара Івана Аляксеевіча Чароты, выбітнага славіста, літаратуразнаўцы, крытыка, гісторыка культуры, перакладчыка. Дастаткова хаця б згадаць «Анталогію беларускай паэзіі», выдадзеную ў Бялградзе, укладальнікам якой з ’яўляецца паважаны прафесар.

Маладая перакладчыца Даяна Лазарэвіч пераклала на сербскую мову паэтычны зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».

Народная бібліятэка Сербіі прадаставіць арыгінальныя выданні са свайго фонду ў сувязі з правядзеннем Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі выставы «Францыск Скарына і яго эпоха» ў гонар 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Сербія — актыўны ўдзельнік культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларусі, у тым ліку Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Прадстаўнікі Беларусі традыцыйна прымаюць удзел у Міжнароднай кніжнай выставе ў Бялградзе, якая пройдзе ў кастрычніку бягучага года. У 2018 годзе Рэспубліка Сербія прыме ўдзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў статусе краіны — ганаровага госця.

Як бачым, у нас ёсць усе падставы і надалей захоўваць цёплыя адносіны. А яшчэ лепей — больш актыўна іх развіваць.

Надзвычаііны і Паўнамоцны Пасол

Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька КАВАЧЭВІЧ