Казлоў Леў Раманавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. — С. 262.

КАЗЛОЎ Леў Раманавіч (н. 28.7.1938, в. Літвінкі Кобрынскага p-на), беларускі гісторык, картограф, выдавец. Кандыдат гіст. навук (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1965), з 1969 працаваў у ім. 3 1982 праф. Мінскага ін-та культуры, з 1991 у Ін-це гісторыі НАН Беларусі, з 1993 прэзідэнт выдавецкай фірмы “Арты-фэкс”. 3 1995 гал. рэд. «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», часопісаў «Падарожнік» і «Наш край». Даследуе пытанні гіст. геаграфіі і картаграфіі Беларусі. Аўтар прац «Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны» (1980), «Старажытная картаграфія Беларусі» (вып. 1-3, 2005, 2006, 2009).

Тв.: Кобрин: ист.-экономический очерк. Минск, 1987 (разам з Н. М. Пліско); Музей остроумия. 3 изд. Минск, 1989; З дазволу караля і вялікага князя. Мінск, 1992; Беларусь на сямі рубяжах. Мінск, 1993 (разам з А. К. Цітовым).