Казлоў Леў Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С.10-11.

КАЗЛОЎ Леў Раманавіч (н. 28.7.1938, в. Ліцвінкі Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскі р-н), беларускі гісторык. Канд. гіст. н. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1965). З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1982 праф., дэкан Мінскага ін-та культуры, з 1991 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1993 прэзідэнт фірмы «Арты-фэкс», з 1995 гал. рэдактар «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» ў 5 тамах, час. «Падарожнік» і «Наш край». Асн. даследаванні ў галіне гіст. геаграфіі і картаграфіі Беларусі.

Тв.: Вспомогательные исторические дисциплины. Мн., 1980; Кобрин: Ист.-экон. очерк. Мн., 1987 (разам з Н. М. Пліско); Музей остроумия. 3 изд. Мн., 1989; 3 дазволу караля і вялікага князя. Мн., 1992; Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1993 (разам з А. Цітовым); Карты XVI — XVII вв. как источник по истории Белоруссии // Проблемы исторической географии России: Материалы второй Всесоюз. конф. по ист. географии России.