Казлоў, Л. Р. Паўночная вайна на Беларусі / Л. Р. Казлоў // Падарожнік. – 1998. — № 8. – С. 29–31.

ПАЎНОЧНАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСІ

Бярэзінскі рубеж быў даволі расцяглы, таму расейскаму камандаванню і не было канкрэтна вядома, дзе ж усё-такі шведы будуць перапраўляцца. Здавалася, пад Барысавам, бо на подступах да яго гарцавала занадта многа каралеўскіх драгунаў. Але гэта быў падманны манеўр. Тым часам асноўныя сілы Карла XII нечакана апынуліся ніжэй, ля мястэчка Беразіно, дзе 14 чэрвеня авангард без усякіх перашкод перабраўся на той бок. Хутка збудавалі масты, а 17 чэрвеня ўся шведская армія ўжо маршыравала па бярэзінскім левабярэжжы. I, як гэта нярэдка здараецца ў гісторыі, у справу ўмяшалася стыхія: пайшлі моцныя дажджы, дарогі развезла, словам, усё ператварылася ў знакамітае балота… Ды яшчэ меншыкаўскія кавалерысты нішчылі што толькі можна на шведскім шляху: масты, гаці, жыллё. Таму хуткасць перасоўвання шведаў складала ўсяго 8 вёрстаў у дзень, з-за чаго праз раку Друць яны перапраўляліся толькі 25 чэрвеня.

Пятроўскія войскі тым часам занялі абарончыя пазіцыі на рацэ Бабіч, прыкрываючы шляхі на Магілеў, Шклоў і Капысь. Але жаданне пільнаваць шведаў на ўсіх пераправах як бы распарашыла сілы расейцаў, што і выкарыстаў Карл XII, нечакана абрынуўшыся на дывізію Рэпніна, якая размяоцілася ў вёсцы Галоўчын.

3 ліпеня 1708 г. адбыўся Галоўчынскі бой, які заняў адметнае месца ў Паўночнай вайне на тэрыторыі Беларусі. Для расейскага боку гэта была фактычна параза, аднак Шарамецеў паспяшаўся даслаць рэляцыю Пятру I, дзе паведамлялася, што перамогі хаця і не дасягнулі, але шведам добра далі ў косці. Часткова яно было праўдай, бо асноўныя сілы царскіх войскаў адышлі, не ўцягнуўшыся ў генеральную баталію, як таго дамагаўся Карл ХІІ. Спакойна пераправіліся праз Дняпро і накіраваліся ў бок Горак. Такім чынам, тактыка актыўнай абароны, якой прытрымлівалася расейскае камандаванне, не дала жадаемых вынікаў. А шведам адкрылася дарога да стратэгічнага галоўнага дняпроўскага рубяжа.

Пётр I чакаў сваё войска ў Горках. На ўсякі выпадак ён загадаў правесці «строгае дазнанне пра галоўчынскія справы». I тут выявілася, што Шарамецеў «прыкрываў» калегу, ратуючы гонар яго мундзіра. Рэпнін проста быў ушчэнт разбіты шведамі, месца мела сапраўдная «канфузія». Палкі панічна адступалі, кідаючы артылерыю, і калі ў адчаі прыходзілася адбівацца, то «казацкім, а не салдацкім боем». Дзеля справядлівасці адзначым, што Мікіта Рэпнін быў добрым ваякам, ім нездарма ганарыўся сам цар. Але нішто ўжо не магло абараніць яго ад манаршага гневу: адбыўся суд, і князя пазбавілі генеральскага звання, накіраваўшы ў радавыя салдаты (праўда, гвардзейскія). Тут “святлейшы” павінен быў пачынаць усё спачатку…

I ўсё ж, нягледзячы на такія, здавалася б, цяжкія вынікі «галоўчынскай справы», яна мела сваю гістарычную адметнасць. Гэга была практычна апошняя перамога шведаў у той вайне, і, як пакажуць далейшыя падзеі, непрадказуемыя выхадкі Карла XII у сэнсе ваенных ініцыятыў будуць проста правальнымі — аж да Палтавы і яго згону. Што да Пятра, то дзякуючы Галоўчыну з-пад яго царскага пяра выйшаў цікавы твор: «Правілы бою», — дзе рэгламентаваліся паводзіны афіцэраў і салдат пад час ваенных дзеянняў.

Галоўчынская перамога адкрыла Карлу XII просты шлях на Магілеў, куды ён неўзабаве ўвайшоў і дзе вырашыў дачакацца падмогі ад Левенгаўпта, які знаходзіўся са сваімі даволі значнымі сіламі і прыпасамі ў Рызе, каб потым урэшце нанесці канчатковы ўдар на Смаленск-Маскву. Чаканне падмацавання зацягнулася ажно на цэлы месяц, што для няўрымслівага караля было цягамоцінай…

Але паслухаем, як пра тое «магілеўскае сядзенне» распавядае вядомы аўтар з мінулага стагодцзя Міхал Бэз-Карніловіч: «Шведский король Карл XII занял Могилев в 1708 году: кавалерию расположил на лугу по берегу Днепра, а пехоту — на высотах от Могилева до Буйницкого монастыря и далее до местечка Буйнич; по- середине, между городом н монастырем, на возвышенном месте стоял шатер короля, отчего то место до сих пор называется Королевским лугом. Без воли и ведома короля шведы разобрали и разграбили Буйницкий монастырь до основания и из дерева разобранной церквн поделали мосты чрез болотистые места. Но Бог не допустил надругательства над святыней! Летописец о Могилеве упомннает, что при осмотре лагеря, когда надобно было королю проехать через один из таких мостов, его лошадь, при всех понуждениях, не хотела перейти через доски, лежавшие на мосту. Дивясь упорству лошади, король приказал переворотить те доски и увидел, что то были иконы Спасителя и Божьей Матери. Король тогда же повелел их отнестн на место, где стоял монастырь, а двух человек, оказавшихся зачинщиками грабежа и разоренния монастыря, повесить.

Всегда и во всем услужливые евреи открыли королю шведскому, что до его прихода духовенство успело припрятать всю дорогую церковную утварь, ризы н другие ценные вещи. Не довольствуясь контрибуциею, взятою с города товарами, провиантом и деньгами, король повелел выдать все попрятанные церковные вещи. Жители выдали спрятанное церковное серебро, которого оказалось 9 пудов и 4 фунта.

Имея намеренне проннкнуть в Малороссию, Карл XII выступил из Могилева 4 августа 1708 года».

I каб ужо завяршыць апавяданне Бэз- Карніловіча пра лёс Магілева ў той вайне, яшчэ працытуем аўтара:

«Петр I, не желая, чтобы шведы, имея Могилев за собою, могли в нем себе найти надежный приют и из него получать всякие пособия, решился на последнюю крайность: пришедшим в то время в Могилев полкам Татарскому и Калмыцкому повелено сжечь город. 8 сентября 1708 года Могилев из себя представил страшное зрелище разрушения! Ужасные исполнители воли монаршей, сперва ограбив домы граждан, с нескольких мест зажгли город. Что уцелело от грабительства, то истреблено пожаром. Болезненный крик, плач, стон раздавался между строениями, охваченными огнем. Спасая себя от гибели, народ толпою стремился за город по улицам между горевших домов, оставаясь без пищи, крова и надежды на людскую помощь, но с твердою верою в Бога, что один Он их не оставит без своей помощи в их бедствиях! Обширный город с множеством лавок пожаром был скоро обращен в курганы развалин, из которых торчали обгорелые печи с высокими трубами, указателями жилых мест, где прежде не одна семья вела жизнь в мире, тишине и довольстве! В то время сгорели до основания церкви: Спасская и Ближне-Воскресенская. На их колокольнях растопились колокола. На Братской церкви обгорели вызолоченные куполы, на её колокольне сгорели часы. Церковь Никольская мало пострадала, остальные же церкви Дальневоскресенская, Крестовоздвиженская, Успенская, Ильинская, Вознесенская, Троицкая, Петропавловская — остались совершенно целы».

Л. Р. Казлоў