КАСАЧУК ВАСІЛІЙ СЦЯПАНАВІЧ
Касачук Васілій Сцяпанавіч — канструктар, адзін з арганізатараў комплекснай наладкі ЭВМ ЕС-1020, ЕС-1022, бартавых вылічальных комплексаў спецыяльнага прызначэння, сродкаў аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў.
Нарадзіўся Васілій Касачук 16 сакавіка 1951 года ў в. Стрыі Кобрынскага раёна. Вучыўся ў Мінянскай школе.
У 1972 годзе Васілій Касачук скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут.
З 1972 года ён працуе на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, з 1978 года — начальнікам лабараторыі.
З 1996 года Васілій Сцяпанавіч працуе ў ТАА «БЕЛФОРТ».
В. С. Касачук – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1981 года.
Аб жыцці і дзейнасці
Косачук Василий Степанович // Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. – Т. 4. – С. 234.
Этот день в истории: 16 марта 1951 г. // Советская Белоруссия. — 2016. — 16 марта. — С. 16.
О Василии Косачуке, конструкторе, уроженце д. Стрии.
История предприятия. 1981 г. [Электронный ресурс] // Брестский электромеханический завод. – Режим доступа: http://www.bemzbrest.by/ru/ about/history/216-workshistory.html. – Дата доступа: 17.10.2017.