Кастко Уладзiмiр Сямёнавiч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 64, 65 : фат.

КАСТКО УЛАДЗІМІР СЯМЁНАВІЧ

Кастко Уладзiмiр Сямёнавiч — кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Брэсцкага педагагiчнага ўнiверсiтэта імя А. С. Пушкіна.

Нарадзіўся Уладзімір Кастко ў в. Яромічы Кобрынскага раёна.

Уладзімір Сямёнавіч працуе ў Брэсцкім педінстытуце (цяпер універсітэце), якому аддаў больш 30 гадоў навуковай працы, заслужыўшы прызнанне калег і студэнтаў. Чытае курсы «Физика атома и атомных явлений», «Физика атомного ядра и элементарных частиц», «Квантовая физика», «Спецкурс по ФТТ».

Навуковая спецыяльнасць У. С. Кастко «Физика полупроводников и диэлектриков». Ён займаецца навуковымі даследаваннямі ў вобласці нанатэхналогій.

Уладзiмiр Сямёнавiч з’яўляецца аўтарам і сааўтарам каля 180 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку пяці запатэнтаваных вынаходніцтваў.

У. С. Кастко прымаў удзел у міжнародных выставах інавацыйных распрацовак. Дзве навуковыя распрацоўкі «Способ получения позитивного или негативного изображения на бессеребряных светочувствительных слоях» і «Способ нанесения рельефного изображения на диэлектрическую подложку» на IX Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый узнагароджаны залатой і бронзавай медалямі.

У 2010 годзе Уладзімір Сямёнавіч прыняў удзел у мінскім Тыдні навукі і тэхнікі, арганізаванай кітайскімі фундатарамі, дзе праекты брэсцкага фізіка спадабаліся прадпрымальнікам з КНР.

На працягу шматлікіх гадоў У. С. Кастко з’яўляецца навуковым сакратаром Савета ўніверсітэта.

Аб жыцці і дзейнасці

Кастко Уладзiмiр Сямёнавiч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 436. – (Імі ганарацца землякі).

Волков, С. С днем рождения альма-матер! / Сергей Волков // Заря. – 2010. – 30 октября. – С. 2.

На IX Московском международном салоне инноваций и инвестиций разработки доцента кафедры общей физики Владимира Семеновича Костко награждены золотой и бронзовой медалями.

Імі ганарацца землякі. Кастко Уладзімір Сяменавіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 31.08.2017.

Брестскому государственному университету имени А. С. Пушкина – 65! [Электронный ресурс] // Виртуальный Брест. – Режим доступа: http://virtualbrest.by/news7402.php. – Дата доступа: 05.09.2017.

Костко Владимир Семёнович [Электронный ресурс] // Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина. – Режим доступа: http://www.brsu.by/div/kostko-vladimir-semyonovich. – Дата доступа: 05.09.2017.

Шиферштейн, Д. Владимир Костко: «Все требуют сразу готовое» / Дмитрий Шиферштейн [Электронный ресурс] // Вечерний Брест. – Режим доступа: http://www.vb.by/society/science/22866.html. – Дата доступа: 05.09.2017.