Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2001. – С. 223.

КАТОВІЧ Іван (Іаан) Антонавіч (1839-1915)

Праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у вучылішчах, служыў у цэрквах Вільні. 3 1869 рэдагаваў часопіс «Литовские епархиальные ведомости», у якім змясціў шмат артыкулаў па царкоўных пытаннях. У артыкулах «Богагалоснік, яго значэнне і выкарыстанне ў народзе» (1866), «Пра праваслаўныя цэрквы ў г. Кобрыне» (1869), «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю і пра наведванне яе праваслаўнымі» (1875—79) ёсць звесткі па археалогіі Беларусі і Літвы. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прац 9-га археалагічнага з’езда ў Вільні (1893).

Тв:. Первоначальная история христианства в нынешнем Северо-Западном крае России до великого литовского князя Ягайлы. СПб., 1873; Историческая записка о Литовской духовной семинарии. Вильна, 1878.